Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лову. Большая частка лёну вывозіцца ў Заходнюю Эўропу у стане сы рыны. Толькі невялікая частка канчаткова перарабляецца на латвійскіх фабрыках. Ячмень ідзе на піваварні, якіх вельмі многа ў латвійскіх ме стах.

Фабрычная прамысловасьць наагул мела досыць добрае становішча, бо па моры сюды прывозіцца ангельскі вугаль, дый лесу тут досыць многа. Вялікую вагу мае беларускі лес, які сюды сплаўляюць па Заход няй Дзьвіне з Віцебшчыны і перарабляюць на латвійскіх пільнях і па пернях. Наагул багацьце краіны грунтуецца на гандлі, прывозе чужазем ных тавараў з суседніх старонак і з-за мора. Перад вайной 1914-18 г. сюды прывозілі з Украіны шмат збожжа і пянькі, з Маскоўшчыны і з Беларусі — лён і лес, з суседняй Літвы — збожжа, з Заходняй Эўропы — жалеза, вугаль, крамніну. На латвійскіх фабрыках перапрацоўваліся як свае продукты: лён, дрэва, воўна мясцовых авечак і скуры, гэтак і бе ларускія, украінскія і маскоўскія тавары. Пасьля вайны як гандаль, гэ так і прамысловасьць краіны, дзякуючы ваенным здарэньням, заняпалі.

Каля мора насельнікі Латві ловяць рыбу, якую консэрвуюць і ў значнай колькасьці вывозяць за межы (рыскія кількі і шпроты).

Гандлёвым і прамысловым асяродкам Латвіі зьяўляецца яе сталіца — Рыга (300.000 насельн.). Горад гэты ляжыць у вусьці Дзьвіны ў самым асяродку краіны, у тым месцы, дзе Рыская затока глыбей за ўсè ўраза ецца ўва усходнюю Эўропу. Такім чынам Рыга зьяўляецца найбліжэйшай морскай прыстаньню для вялікіх прастораў Латвіі, Беларусі і Маскоў шчыны. Важная дарога па дзьвіне злучае яе з Дзьвінскам, Полацкам і