Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шы аднавілі паганства, пануе каталіцкая вера, якую сюды значна пазьней занесьлі палякі. Пад імем Інфлянт Польскіх Латгалія досыць доўга належала да Польшчы, а ў XVІ в. уся краіна, залюдненая латышамі, часова ўваходзіла ў склад Польскай Рэчы Пасполітай. У XVІІ в. паўночная палова краю (Паўднёвая Ліфляндыя) разам з Эстоніяй далучылася да Швэдзіі, а паўднёвая (Курляндыя) лічылася яшчэ часткай Польшчы, хаця фактычна была самастойным гэрцогствам, у якім неабияжована гаспадарылі мясцовыя нямецкія бароны. У ХVІІІ в. Латвію па частках захапілі расійцы, і толькі пасьля сусьветнай вайны краіна здабыла незалежнасьць. У 1919 г. Латвія была часова савецкай рэспублікай, але Савецкі Саюз быў тады яшчэ слабым і ня мог абараніць Латвію ад нямецкага войска. Савецкая рэспубліка у Латві была зьнішчана, і толькі пасьля рэволюцыі ў Нямеччыне аднавілася самастойная Латвійская дзяржава. Аднак на гэты раз на чале новай рэспублікі (66000 кв. клм., 2500 тыс нас.) сталі правыя соцыялістыя, сялянскія і буржуазныя колы грамадзянства. Яны паклапаціліся падзяліць зямлн паміж сялянамі, але ўсімі спосабамі перашкаджаюць разьвіцьцю работніцкага руху. Комуністычная партыя прасьледуецца ўрадам і знаходзіцца ў нелегальным становішчы. Аднак уплыў яе на бяднейшыя колы працоўнага люду няўхільна узрастае. Паводле мірнай умовы 1920 г. між Латвіяй і Савецкім Саюзам. У склад Латвійскай рэспублікі ўвайшла між іншым частка нашай бацькаўшчыны-стары беларускі горад Дзьвінск і яго ваколіцы.

Сучасныя насельнікі Латвіі — латышы — сваім абліччам мала нагадваюць эстонцаў. Нос у іх не такі шырокі, а выдатны, просты, твар пякнейшы. Як і ўсе літоўскія народы, латышы маюць сьветлую скуру, белыя валасы, шэра-блакітныя вочы. Працалюбныя, здольныя, вытрыманыя і ўпартыя працы латышы сьвядома цікавяцца сваім нацыянальным рухам, шануюць асьвету; паводле культуры стаяць вышэй за эстонцаў, маюць болей уласных кніжак, газэт, часопісяй. Як у Нямеччыне, у Латвіі існуе шмат нацыянальных навуковых і культурна-асьветных гурткоў, мастацкіх таварыстваў, клюбаў, профэсыянальных і экономічных хаўрусаў. У мінулым веку пачало красаваць латыскае пісьменства, і адначасна пачалося ўпартае змаганьне супроць нацыянальнага прыгнячэньня. Як і ў Эстоніі, зямля тут належала да нямецкіх баронаў, і латышы мусілі працаваць па нямецкіх маёнтках у вельмі цяжкіх варунках. У апошнія гады перад вайной тысячы латышоў падымалі паўстаньні за незалежнасьць, дзесяткі тысяч проста кідал бацькаўшчыну і выяжджалі за межы.

Латышы жывуць пераважна ла хутарох. Іх чысьценькія прыгожыя хаты атачаюцца садочкамі, гародамі, добра збудованымі ёўнямі, стайнямі. пунямі і г. д.

Гаспадарка у латышоў стаіць яшчэ лепей, як у эстонцаў. Сеюць тут галоўным чынам тыя самыя расьліны, што і ў Эстоніі: авëс, жыта, ячмень, бульбу, кармавыя травы, лëн. Асабліва вялікую вагу маюць лён і ячмень. Звычайна на месцы лён толькі мочыцца і апрацоўваецца ― напа-