Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Каля Нароўскага вадаспаду на р. Нарове ляжыць другі важны горад краіны — Нарва (35 тысяч насельнікаў). Сілай вадаспаду карыстаюцца буйныя фабрыкі гораду, на якіх вырабляецца крамніна.

На рацэ Эмбах знаходзіцца горад Юр'еў (панямецку Дэрпт, па-эстонску Тарту), які налічвае 60 тыс. насельн. Гэта галоўны культурнаасьветны асяродак Эстоніі з слынным унівэрсытэтам, заложаным яшчэ ў XVІІ веку (пры швэдах).

Латвія ляжыць на поўдзень ад Эстоніі навокала паўднёвай паловы Рыскай затокі. Мора тутака мае простыя берагі і ўтварае значна меней выгодных буктаў, чымся ў Эстоніі. Як у Паўночна-Ўсходняй Нямеччыне, паузьбярэжнае хваляваньне накідала тут на бераг шмат пяску, з якога стварыліся пескавыя паўзморскія выдмы. Пад уплывам заходніх вятроў выдмы павольна перасоўваюцца на усход у бок сухазем'я і пагражаюць засыпаць пяском вёскі і гарады, якія трапляюцца на іх дарозе. З гэтым рухам выдмаў насельнікі краіны мусяць змагацца шляхам засеву на іх розных расьлін, якія замацоўваюць пяскі. Пад ледавіковым навалан у Латві ляжаць пласты старадаўных вапнякоў, так што ў далінах некаторых рэк, глыбока ўрэзаных у земныя пароды, часамі агаляюцца, высоўваюцца з-пад морэн прыгожыя вапнавыя скалы. Наагул прыгожыя мясцовасьці часта сустракаюцца у краіне. Асаблівай славай карыстаецца так званая, "Вэндэнская Швайцарыя", што ляжыць паміж рэкамі Дзьвіной і ліфляндзкай Аа. Досыць высокія узгоркі (312 мэтраў н.р.м.), апранутыя густым лесам, чаргуюцца там з лучыстымі рэчкамі і дадаюць нязвычайнае хараство краявіду.

Па сярэдзіне Латвіі працякае нізавіна Дзьвіны, якая тут і ўліваецца У Рыскую затоку. Па гэтай рацэ і па яе берагох пралягаюць галоуныя дарогі з Беларусі і Маскоўшчыны да мора, так што Латвія зьяўляецца пасярэдніцай у гандлёвых зносінах Усходу і Захаду яшчэ болей, як Эстонія. Ужо ў далёкую даўніну цераз Латвію адбываліся зносіны паміж Понацкам і Заходняй Эўропай.

Першапачатковыя насельнікі краіны — народы фінскага пахаджэньня (кроўныя эстонцам лівы, куроны і крэвы) — былі выціснуты адгэтуль латышамі, якія надышлі сюды з паўдня. Цяпер толькі рэшткі гэтых фінскіх пляменьняў захаваліся на поуначы Курляндыі каля выйсьця з Рыскай затокі. Затое ў склад латышоу увайшлі часткай і фінскія пароды, так што латышоу можна лічыць мешанінай літоўцаў і фінаў. У той час, як на берагох Рыскае затокі аказаліся першыя вайсковыя аддзелы немцаў-крыжакоў, латышы біліся з эстонцамі, і немцы з дапамогай іх хутка ўправіліся з Эстоніяй. Але ўсьлед за гэтым прышоў чарод і саміх латышоў. Крыжакі захапілі і іхнюю зямлю і прымусілі працаваць на сябе. Ад немцаў латышы, як і эсты, запазычылі лютеранскую веру, і толькі на усходзе у так званай Латгаліі (у Дзьвінскім і Рэжыцкім паветах былай Віцебскай губэрні), дзе ў час заняпаду суполкі крыжакоў латы-