Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вішча эстонскіх сялян. Аднак расійскі урад, які ў XVІІ в. адваяваў Эстонію ад шведаў, зноў перадаў усе маёнткі нямецкай шляхце. Немцы пакрысе анямечвалі эстонцаў. Тыя з эстонцаў, якія выходзілі з сялянскага стану і атрымоўвалі сярэднюю або вышэйшую асьвету, хутка забываліся на родную мову і пачыналі лічыць сябе немцамі. Аднак пашырэньне асьветы сярод грамадаў сялянства павялічвала і нацыянальную сьвядомасьць эстонцаў. У XІX в., дзякуючы працы народнай інтэлігэнцыі, эстонская мова зрабілася літаратурнай; маладыя эстонскія вучоныя пачалі зьбіраць народныя песьні і байкі; у гарадох пачалі друкавацца эстонскія газэты і кнігі. Пасьля вайны эстонцам пашанцавала здабыць незалежнасьць, прычым Эстонія была абвешчана самастойнай рэспублікай (43800 кв. клм., 1250 тыс. насельнікаў). Нямецкі ўціск скончыўся, але становішча працоўнага люду пакуль-што мала. палепшылася. На чале маладой дзяржавы аказаліся правыя соцыялістыя, якія не асьмеліліся пачаць адкрытую барацьбу з буржуазіяй. Наадварот, тыя эстонскія работнікі, што адчынена змагаліся за панаваньне працоўнага люду, прасьледаваліся ўрадам соцыялістых. За прыналежнасьць да комуністычнай партыі работнікаў кідаюць у турмы і судзяць. Нягледзячы на гэта, комуністычныя партыя карыстаецца вялікім уплывам на работнікаў і нават правяла сваіх прадстаўнікоў у парлямэнт. Пад уплывам комуністычнай партыі знаходзяцца і профзсыянальныя організацыі работнікаў.

У гаспадарцы эстонцы карыстаюцца палепшанымі способамі ральніцтва, штучнымі гнаямі, найлепшымі сельска-гаспадарчымі прыладамі. З гэтай прычыны, ня гледзячы на благую глебу, мясцовага збожжа хапае для ўсіх насельнікаў краіны. Сеюць пераважна авëс, жыта, бульбу, ячмень, лён, кармовыя травы. Бульба ідзе на бравары, дзе з яе вырабляюць гарэлку, а так званая "барда", адкіды, якія застаюцца пры вырабе гарэлкі — зьяўляецца добрым кормам для жывёлы. Дастатнасьць прыродных і штучных лугоў, сяўба кармовых траў — дапамагаюць пашырэньню гадоўлі жывёлы. Па усіх маёнтках і хутарох трымаюць добрае быдла, сьвіньні, авечкі з мяккай каштоўнай воўнай. Малочная гаспадарка стаіць вельмі высока і дазваляе вывозіць масла ў Заходнюю Эўропу і ў Ленінград. У лясох, якіх тут засталося болей, як у іншых краінах Надбалтыцкага краю, заведзена правільная лясная гаспадарка з падзелам лясоў на дзялянкі, якія высякаюцца па чарзе. На багацьці лесам і бульбай грунтуецца прамысловасьць гарадоу: выраб паперы, гарэлкі, пілаваньне дрэва і г. д.

Сталіца Эстоніі — Рэваль (або паэстонску Талін, 160000 нас.) ляжыць каля выйсьця з Фінскай затокі насупроціў Гэльсінгфорсу. Увясну і Увосень, калі Ленінградзкая прыстань яшчэ загароджана лёдам, праз рэваль прывозіліся заходня-эўролэйскія тавары для Расіі. (Гандлёвы абарот рэвальскай прыстані перад вайной перавышаў 91 міл. рублёу золатам). Рэваль — старасьвецкі горад нямецкага тыпу з будынкамі, крытымі дахоўкай, з готычнымі нямецкімі царквамі-кірхамі і прыгожым даўна-нямецкім замкам. Як прамысловы асяродак, Рэваль вырабляе гарэлку і консервы з рыбы (кількі), якую ловяць у яго ваколіцах.