Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Клімат Надбалтыцкага краю, параўнаўча з кліматам іншых старон Усходняй Эўропы, морскі, досыць вільгатны, мяккі.

Зіма тут цяплейшая, лета халаднейшае, як на Беларусі або у Маскоўшчыне. Нават паўночнае ўзьбярэжжа Чорнага мора мае халаднейшую, як тут, зіму, а з другога боку хіба толькі ў тайзе такое прахалоднае, як тут, лета. Ападкаў тут выпадае болей за 500, а месцам болей за 600 мілім.

Сярэдняя тэмпэратура году ў Лібаве +6,3°, сярэдняя студзеня -2,7°, ліпеня +16,7°.

Расьліннасьць тут падобна да беларускай: тыя-ж мяшаныя лясы дубоу, елак, бяроз і хвой, тыя-ж ліпы, клёны, вязы, вольхі і асіны, тыя-ж поплавы, хмызьнячкі і балоты. Але чалавек тутака значна раней пасьпеу павысякаць большую частку лясоў, раней паасушаў балоты і перавярнуу іх на нівы і сенажаці. Лясоў тут засталося меней, чым на Беларусі, меней, як у Маскоўшчыне. Блізкасьць мора і выгоды вывазу дапамагалі тутака зьнішчэньню лясоў. Затое поплавы, сенажаці і паша займаюць тут вялікія прасторы, так што хіба толькі Палесьсе можа раўняцца па колькасьці іх з Надбалтыцкай стараной.

Галоўнай асаблівасьцю краю зьяўляецца яго люднасьць. Побач з фінскім племем эстаў, якія жывуць на поўначы стараны, тут жывуць народы лета-літоўскага племя (латышы і літоўцы), якіх лічаць за першых перасяленцаў белай расы ў Эўропу. На паўднёвым захадзе літоўцаў выціснулі пазьнейшыя перасяленцы — немцы.

Лета-літоўскія мовы стаяць; блізка да мовы санскрыцкае, ад якой паходзяць усе інда-эўропэскія мовы і гаворкі. Вучоныя мяркуюць, што літоўцы прышлі ў Эўролу раней за славян, гэрманцаў і нават за кельтаў і захавалі ў чыстаце сваю мову толькі з тае прычыны, што жылі у баку ад дарог, па якіх ішлі пазьнейшых перасяленцы.

Палажэньне стараны між Усходняй Эўропай і Балтыцкім морам выклікала буйное разьвіцьцё гандлю, бойкі таварапамен як з захадам, гэтак і з усходам. З другога боку гэтае палажэньне у беспасрэднай блізкасьці да культурных краін Заходняй Эўропы дапамагала пашырэньню тут заходня-зўропэйскай высокай культуры. Цяпер сярод тутэйшых насельнікаў-эстонцаў, латышоў, літоўцаў і немцаў-высока стаіць асьвета і засталося вельмі мала няпісьменных. Ня гледзячы на дрэнныя грунты, гаспадарка тут стаіць добра; зямля, дзякуючы шчырай працы і старэннаму угнойваньню, прыносіць багатыя ўраджаі.

Да таго часу, пакуль зносіны між эўропэйскімі народамі адбываліся пераважна па сухаземных дарогах, насельнікі Надбалтыцкага краю стаялі на нізкай ступені культуры. Лябірынт вазёр і балот бараніў межы іх зямель ад варожых наступаў, але затое перашкаджаў гандлёвым і культурным зносінам. Калі-ж людзі навучыліся будаваць моцныя караблі, а моры пе-