Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вясковыя саветы дэпутатаў, а гэтыя саветы даручаюць некалькім сваім членам (выканаўчаму комітэту) кіраваць бягучай працай. На чале кожнай краіны, кожнай акругі і кожнага раëну адпаведна стаяць валасныя, павятовыя і губэрскія зьезды саветаў, якія абіраюць свае выканаўчыя комітэты для кіраваньня ўсімі справамі данай краіны, акругі, раëну. Найвышэйшаю ўладаю рэспублікі зьяўляецца Зьезд Саветаў усёй дзяржавы, які абірае Цэнтральны Выканаўчы Комітэт, маючы ў пэрыоды паміж зьездамі ўсю законадаўчую і выканаўчую ўладу рэспублікі. Цэнтральны выканаўчы Комітэт утварае Савет Народных Камісараў, кожны член якога стаіць на чале пэўнай галіны адміністрацыйнага і гаспадарчага кіраўніцтва (унутраных спраў, народнай асьветы, юстыцыі, земляробства і г. д.).

Профэсыянальныя саюзы, якія ў заходня-эўропэйскіх дзяржавах маюць сваім галоўным заданьнем барацьбу з капіталістымі за лепшыя экономічныя варункі жыцьця работнікаў, у савецкіх рэспубліках прымаюць удзел у дзяржаўным будаўніцтве і ў адраджэньні гаспадаркі.
Таксама комуністычная партыя, якая ў іншых краëх вядзе упартую барацьбу за політычныя правы работніцкай клясы, у савецкіх рэспубліках стаіць на чале політычных організацый і дае кірунак як унутраной, гэтак і замежнай політыцы. Па ініцыятыве Расійскай Комуністычнай Партыі ўтварыўся так званы Комуністычны інтэрнацыянал (Комінтэрн), які паставіў сваім заданьнем аб'яднаць рэволюцыйных работнікаў усіх краёў і народаў для барацьбы з буржуазіяй усяго сьвету.
Таксама Саюз Расійскіх Профорганізацый быў сярод тых першых аб'яднаньняў профэсыянальных саюзаў, што утварылі так званы Профінтэрн або міжнародны савет усіх профэсыянальных організацый, якія лічаць патрэбным зьнішчыць панаваньне буржуазіі шляхам соцыяльнай рэволюцыі.

Надбалтыцкі край.

На паўночны ўсход ад Польшчы аж да Фінскай затокі па ўзьбярэжжы Балтыцкага мора цягнецца шырокая нізінная паласа, аддзеленая ад Беларусі ланцугом ледавіковых назёр, ад Маскоўшчыны ― глыбокай лагчынай, у якой ляжыць Чудзкае возера, і па якой працякае рака Нарова. Гэтую старану можна назваць Надбалтыцкім краем, бо галоўныя асаблівасьці яе залежаць перш-на-перш ад яе палажэньня на беразе Балтыцкага мора.

Старана гэтая можа лічыцца працягам паўзморскай нізіны Кашубскай краіны і Паўночна-ўсходняй Нямеччыны. Як і там, тут павярхоўныя адклады складаюцца з навалу даўных ледавікоў, з-пад якога толькі ў далінах рэк месцам высоўваюцца вельмі даўныя адклады (вапнякі або лупняку). Морзнавыя груды і пагоркі чаргуюцца тут з лагчынамі і катлінамі, некаторыя з якіх зрабіліся вазёрамі. Рэкі месцам прамылі сабе шырокія даліны, месцам глыбока ўрэзаліся аж у споднія вапняковыя пласты.