Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Аднак роўнасьць паверхні павольнасьць бегу большасьці рэк Усходняй Эўропы не дазваляе чакаць, што Ўсходняя Эўропа апярэдзіць Заходнюю на полі карыстаньня так званага "белага вугалю". "Белага вугалю" — рэчнай сілы — ў Заходняй Эўропе многа болей, як ува Ўсходняй, а значыць і ў будучыне прамысловасьць, паколькі яна будзе грунтавацца на каменным і на "белым" вугалі, будзе стаяць вышэй у Заходняй, чымся ўва Ўсходняй Эўропе.

Прыродныя і гістарычныя варункі Усходняй Эўропы спрыялі ўтварэньню у ёй вялізных дзяржаўных організацый. Адсутнасьць горных ланцугоў па сярэдзіне краю, адсутнасьць замкнутых катлін, абкружаных гарамі, даступнасьць і роўнасьць большай часткі краю — перашкаджалі малым дзяржавам Усходняй Эўропы бараніць сваю самастойнасьць. Адны з тутэйшых дзяржаў, як сярэднявяковая Ноўгародзкая рэспубліка, як Літоўска-Беларускае княства і Маскоўская дзяржава, хутка распаўзаліся па раўніне, іншыя лёгка падпадалі пад іх панаваньне. Роўнасьць і аднастайнасьць Усходняй Эўропы спрыялі злучэньню дзяржаўных організацый у адно. Утвораная на ўсходзе Маскоўская дзяржава, якая вырасла ў абставінах цяжкага змаганьня з прыродай і гордамі вандроўнікаў, аказалася наймацнейшай сярод дзяржаўных адзінак Усходняй Эўропы. Яна зламала сілу Ноўгародзкай і Літоўска-Беларускай зямлі, заўладала імі, перакінулася цераз Урал, дакацілася аж да Вялікага акіяву, захапіла Сібір, Туркестан, Каўказ і Ўкраіну. Набыўшы назоў Расійскай імпэрыі, гэтая дзяржава аб'яднала пад сваёй уладай амаль усю Усходнюю Эўропу з Паўночнай і Сярэдняй Азіяй. З усходня-зўропэйскіх зямель толькі Прыкарпацкія краіны заставаліся за межамі Расіі, але затое да яе належалі значныя прасторы ў Польшчы і фінляндыя, якія могуць лічыцца часткам! Заходняй Эўропы. Аднак адзінства Расі трымалася на грубай вайсковай сіле, і пасьля сусьветнай вайны і рэволюцыі 1917 г. ад Расіі адарваліся Польшча, Эстонія, Латвія, Літва і Фінляндыя. Апрача таго Польшча захапіла Заходнюю Беларусь і частку Украіны, а Румынія без вайны і без дагавору з Расіяй заўладала Бесарабіяй (што ляжыць між Днястром і Прутам). Аднак іншыя часткі былай Расіі і пасьля рэволюцыі захавалі ўзаемную сувязь, утварыўшы адзіны Саюз Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік, эўропейская частка якога абымае прастору ў 4481000 кв. клм. і мae 105400000 насельнікаў.

Саюз гэты складаецца з 4-х незалежных рэспублік: Расійскай Фэдэрацыйнай, Украінскай, Беларускай і Закаўкаскай фэдэрацыйнай. Кожная з гэтых рэспублік мае права выйсьці з Саюзу і зьвязана з іншымі толькі дагаворам, умовай, паводле якой злучаюцца вайсковыя з гаспадарчыя організацыі рэспублік. Саюзны урад кіруе ўсімі чыгункамі і грашовымі справамі рэспублік.

Улада у савецкіх рэспубліках належыць да працоўнага люду. Працоўны люд абірае сваіх прадстаўнікоў у гарадзкія і