Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

выдаецца у некалькі разоў менш, чымся у кожнай з вялікіх заходнязуропэйскіх дзяржаў. Толькі заходнія ускрайкі Ўсходняй Эўропы: Прыбалтыцкія краіны і Заходнія Карпаты, дзякуючы суседзтву з Заходняй Эуропай, знаходзяцца у лепшых варунках. Чым далей на ўсход, тым ніжэй культура, болей няпісьменных, меней школ, горш вядзецца ральніцтва, горшыя сельска-гаспадарчыя прылады, горшыя спосабы землякарыстаньня. Затое люднасьць жыве тут радзей, і зямельнай цеснасьці не адчуваецца ў такой меры, як на захадзе. На кожнага працаздольнага чалавека тут прыпадае 10-12 дзесяцін зямлі, тады як у Нямеччыне толькі з дзесяціны, а ў Ангельшчыне яшчэ меней. З гэтай прычыны, ня гледзячы на горшае становішча сельскай гаспадаркі, Усходняя Эўропа можа вывозіць шмат збожжа і сырыны на сусьветны рынак і зьяўляецца тыповым сельска-гаспадарчым краем. На падзольных грунтох паўночнай паловы зямля родзіць кепска, галоўнымі гатункамі збожжа зьяўляюцца там жыта ды авëс, але і іх не хапае для мясцовай люднасьці, так што сяляне мусяць займацца пабочнымі промысламі, асабліва ляснымі і саматужнымі. У паўднёвым пасе на чорназемнай глебе ураджай лепшыя, збожжа (пшаніцы, жыта, кіяхоў) хапае ня толькі для мясцовай люднасьці, але й на вываз. Адтуль, галоўным чынам па Чорным моры, і вывозіцца ўсходня-эўропейская пшаніца у Заходнюю Эўропу.

Як на поўдні, гэтак і на поўначы большасьць насельнікау жыве па вёсках. Гарадоў ува Ўсходняй Эўропе мала, што стаіць у зьвязку з слабым разьвіцьцём гандлю і фабрычнай прамысловасьці.

З прычыны нізкага роуня культуры, насельніка Ўсходняй Эўропы яшчэ мала ведаюць багацьці свайго краю. Магчыма, што тут ёсьць яшчэ многа нявыкарыстаных падземных багацьцяў, як аб гэтым сьведчаць вынаходкі апошняга часу (Напрыклад, выяўленьне вялізных запасаў жадезнай руды у Курскай губ.) Пакуль-што тут здабываюць яшчэ мала карысных мінэралау, і да вайны мясцовыя фабрыкі ў значнай меры карысталіся замежным вугалем.

На пашырэньне фабрычнай прамысловасьці дае надзею проэкт так званай электрыфікацыі Расіі. Гэты проэкт грунтуецца

на магчымасьці скарыстаньня ня толькі ўсіх запасаў мясцовага апалу, але таксама сілы тутэйшых вадаспадаў і парагоў на рэках, пакладаў гаручага матар'ялу горшых гатункаў і г. д. Электрыфікацыя дазволіць з найменшай затратай апалу разьвіць буйную прамысловасьць, якая будзе прыводзіцца ў чыннасьць за дапамогай электрычных станцый, сетка якіх пакрые амаль усю Ўсходнюю Эўропу. Першыя такія буйныя электрычныя станцыі ўжо будуюцца у розных куткох Усходняй Эўропы, а часткай ужо пабудованы (напрыклад, Шатурская станцыя каля г. Ягор'еўску, Кашырская у Падмаскоўным краі, станцыя, Красный Октябрь" пад Ленінградам).