Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У адзнаку ад Заходняй Эўропы, ува Ўсходняй жывуць пераважна славянскія народы, якія распаўсюджыліся ў абедзьвюх палосах і ўвабралі у сябе пачатковую поднасьць, як фінскую на поўначы, гэтак і туркскую на поўдні. Сярэдні рост, круглы чэрап шырокі твар могуць лічыцца raлоўнымі фізычнымі адзнакамі ўсходніх эўропейцаў.

Тры галоўныя народы Ўсходняй Эўропы — беларусы, маскоўцы або расійцы і ўкраінцы-маюць паміж сабой шмат супольнага, і агулам завуцца усходнімі славянамі або рускімі. З гэтых трох народаў беларусы зьяўляюцца найболей чыстымі славянамі, у той час, як расійцы перамяшаліся з Фінамі, а ўкраінцы запазычылі шмат туркскай крыві.

(Паводле карты народаў Эўропы вывучы, дзе і ў вадазборах якіх рэк, на якіх нізінах і якіх узвышшах жывуць беларусы, маскоўцы і ўкраінцы).

Да славянскіх народаў тут належаць яшчэ славакі, што жывуць у Заходніх Карпатах і зьяўляюцца блізкімі родзічамі чэхаў.

у Дунайскіх нізінах і ў Паўднёвых Карпатах жывуць вугорцы і румыны; першыя з іх гавораць на адной з фінскіх моў, а другіх паводле мовы далучаюць да романскага племя. (Успомні, якія яшчэ народы гавораць на романскіх мовах). Вугорцы і румыны спакон веку жылі побач з славянамі, мяшаліся з імі і ў сваім абліччы і ў звычаях маюць шмат супольнага з імі.

Каля Балтыцкага мора ля вусьцяў Нёмну і Заходняй Дзьвіны жывуць літоўцы і латышы, якія складаюць асобную групу сярод народаў, белай расы.

Да жоутай расы апроч фінскіх і туркскіх народаў належаць калмыкі, народ мангольскага племя, якія жывуць каля Касьпійскага возера на захад ад вусьцяў Волгі. Калмыкі стаяць блізка да народаў Асяродкавай і Усходняй Азіі і ня маюць блізкіх родзічаў у Эўропе.

(Пералічы паводле карты народаў Эўропы, якія яшчэ народы жывуць ува Усходняй Эўропе, дзе яны жывуць і да якой групы належаць).

Паводле культуры сваіх насельнікаў Усходняя Эўропа засталася далёка пазаду ад Заходняй. Палажэньне яе у баку ад сусьветных гандлёвых дарог, адсутнасьць у ёй незамярзаючых мораў затрымалі гандлёвыя, а разам з тым і культурныя зносіны яе з рэштай сьвету. З другога боку брама між Уральскім горным ланцугом і Касьпійскім возерам прапускала ува Усходнюю Эўропу час-ад-часу горды стэпавых дзікіх вандроўнікаў, якія часамі пашыралі сваю ўладу бязмаль на ўсю Усходня-Эўропэйскую раўніну, нішчылі мясцовую сямляробскую культуру і таксама перашкаджалі зносінам усходня-эуропейскіх ральнічых народаў з народамі іншых краëў. Усё гэта вельмі дрэнна адбівалася на культурным разьвіцьці ўсходня-эўропейцаў. Заўсёды і асьвета і гаспадарка стаялі тут многа ніжэй, як на захадзе. Большасьць насельнікаў Усходняй Эўропы і да гэтага часу належыць да няпісьменных, школ паусюды мала, газэт і кніжак тут