Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У паўднёвай частцы вазёр і балот мала; хіба што у рэчных далінах трапляюцца так званыя старарэччы, якія маюць выгляд вазёр. Лясоў там таксама мала. Увясну сьнягі раптам растаюць, і ўся сьнегавая вада адразу сьцякае ў рэкі. Рэкі там асабліва моцна разьліваюцца ўвясну і мялеюць улетку.

(Пераглядзі па карце галоўныя рэкі Ўсходняй Эўропы. Успомні, як утварыліся рэкі ў Паўночнай і ў Паўднёва-Усходняй Эўропе. Якія рэкі Усход. няй Эўропы належаць да вазёрных, якія да раўчаковых? Якія рэкі ў сваіх вышнявінах належаць да вазёрнага, а ў нізавінах да раўчаковага тыпу?).

Розьніца паміж паўночнай і паўднёвай часткамі Усходняй Эўропы выяўляецца і ў клімаце. На поўначы заусёды рашуча пераважваюць заходнія вятры, як і ў Заходняй Эўропе. На поўдзень ад паўднёвай мяжы даўнага зьледзяненьня наадварот — узімку пануюць сухія і халодныя паўночна-ўсходнія вятры. Сьнегу там выпадае мала, у некалькі разоў меней, як на поўначы.

У зьвязку з гэтымі асаблівасьцямі клімату знаходзіцца разьмяшчэньне талоўных расьлінных згуртаваньняў па Усходняй Эўропе. На поўначы часьцей за ўсё сустракаюцца лясныя згуртаваньні, на поўдні-пераважна стэм. Таксама і глебы на поўначы пад лясамі пераважна падзольныя, а на поўдні на лёзсе пад стэпам — чорназем.

На крайняй поўначы, асабліва ў вадазборы ніжняй Пячоры, пануе імшарная бяздрэўная тундра. На поўдзень адтуль, дзе замест імпараў на першы плян высоўваецца ігласты лес — тайга. Яшчэ далей на поўдзень, у тым грыкутніку, у якім болей за ўсё выпадае ападкаў, да ігластых дрэў далучаюцца шырокаліставыя гатункі дрэу: дуб, клён, ліпа, вяз і г. д. Гэтая паласа мяшаных лясоў аддзелена ад стэпаў пасам так званага лесастэпу, у якім сярод стэпавых прастораў раскіданы дубовыя гаі. Запраўдны кавыльны стэп пакрывае толькі нізіну каля Чорнага мора, а каля Касьпія замяняецца палынавым стэпам або саланчакамі. На паўднёвым беразе Крыму, пад забаронай Крымскіх гор, сустракаецца вечназялёная расьліннасьць.

Паводле асаблівасьцяй насельнасьці Ўсходнюю Эўропу таксама можна падзяліць на тыя-ж 2 часткі: паўночную і паўднёвую.

На поўначы першапачатковымі насельнікамі лічацца розныя фінскія пляменьні; падмешку фінскай крыві можна зауважыць нават у сучасных насельніках паласы лясоў, чарэшце ў гэтай паласе захаваліся астраўкі, да гэтага часу залюдненыя патомкамі тубыльцаў: эстамі, марыйцамі, ванякамі, пермякамі, зыранамі, самаедамі і іншымі фінскімі народамі.

У паласе стэпаў з даўных часоў жылі розныя вандроўныя народы, пераважна туркскага племя. Месцам і там захаваліся куточкі, залюдненыя патомкамі гэтых вандроўнікаў. Туркская кроў складае значную прымешку ў крыві сучасных насельнікаў стэпу.