Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
(Пераглядзі паводле карты, якія яшчэ ўзвышшы сустракаюцца ўва Ўсходняй Эўропе).

Абымаючы вялізную прастору ад Белага да Чорнага мора, Усходняя Эўропа ня можа мець паўсюды аднальковы клімат. Але дзякуючы раўкіннай паверхні, пераход ад халоднага беламорскага ўзьбярэжжа да цёлплага Чорнамор'я павольны, ледзьве прыметны. Агулам кажучы, клімат сухі, адзначаецца гарачым летам і сьцюдзёнай, марознай зімой.

Ападкі выпадаюць пераважна ўлетку, але ападкаў мала і тым менш, чым далей на усход. Болей за усё выпадае ападкаў на захадзе, у трыкутніку між фінскай затокай, вусьцем Камы і вышнявінай Днястра. На паўночны ўсход і на паўднёвы ўсход ад гэтага трыкутніка ападкаў меней за 500 мілім. у год. Толькі на ускрайных горных ланцугох колькасьць ападкаў досыць вялікая.

Рэкі Ўсходняй Эўропы адзначаюцца павольным бегам, бо цякуць па раўніне; узімку яны надоўга замярзаюць, увясну ў час раптоўнага раставаньня сьнягоў шырока разьліваюцца, а ўлетку, ня гледзячы на перавагу летніх ападкаў, з прычыны высокай тэмпэратуры і вялікага параваньня, усыхаюць, мялеюць.

Прыглядаючыся пільней да ўсходня-зуропэйскай прыроды, лёгка зауважыць процілежнасьць паміж паўночнай і паўднёвай паловамі Усходняй Эўропы. Пауночная палова адзначаецца морзнавым краявідам. У ледавіковую эпоху вялікі зўропэйскі ледавік наваліў там цэлыя ўзгоркі і груды з морзнавых глік, пяскоў і каменьня. Паўсюды сярод узгоркаў там раскіданы ледавіковыя вазёры, значная частка якіх ужо зарасла і перавяр нулася на балоты.

(Прасачы на карце паўднёвую мяжу даўнага зьледзяненьня. Успомні, адкуль перанёс ледавік морэны ува Усходнюю Эўропу).

У паўднёвай палове Усходняй Эўропы на паверхні ляжаць не ледавіковыя адклады, а пласты лёэсу, ад уласьцівасьцяй якога залежаць галоўныя асаблівасьці тамтэйшага краявіду. Ані морэнавых узгоркаў, ані ледавіковага каменьня там няма. Толькі раўчакі з зрывістымі сьценкамі ўва усіх кірунках пераразаюць тамтэйшую паверхню.

(Прасачы на карце паўночную мяжу лёэсавых грунтоў. Якія мясцовасьці адначасна пакрыты ледавіковым навалам і лёэсам? Што ў гэтых мясцовасьцях ляжыць вышэй — ледавіковыя адклады ці лёэс? Чаму?).

Вазёры і балоты рэгулююць колькасьць вады у рэках паўночнай часткі Ўсходняй Эўропы. Там ня бывае вельмі вялікіх веснавых разводзьдзяў, але затое ўлетку вады ў рэках болей. З свайго боку й лясы, якімі багата паўночная частка, затрымліваюць веснавое раставаньне сьнягоў, дапамагаюць павольнаму прасякненьню вады у грунт, адкуль вада патроху за дапамогай крыніц трапляе ў рэкі.