Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзе-ні-дзе ледзьве датыкаецца да ўскрайкаў абшару. У Заходняй Эўропе няма ніводнага куточка, які ляжаў-бы далей за 400-450 вёрст ад мора, а ўва Ўсходняй Эўропе значныя прасторы ляжаць ад мора ў адлегласьці 600-1000 і нават болей верст. Міжземнае мора, каля якога ляжыць Паўднёвая Эўропа, было найважнейшай гандлёвай дарогай сьвету ў даўныя вякі; Атлянтычны акіян, што атачае Заходнюю Эўропу, зьяўляецца галоўным сучасным гандлёвым шляхам; а моры, якія дасягаюць да Усходняй Эўропы, ляжаць у баку ад сусьветных гандлёвых дарог і злучаны з акіянам за дапамогай цэлага шэрагу праток і праходных мораў. Важная загана усходня-эўропэйскіх мораў і ў тым, што да іх не дасягае Гольфштром, так што яны замярзаюць на вялікі тэрмін, і узімку ня могуць быць дарогай для гандлёвых караблёў.

(Паводле карты пералічы тыя моры, якія дасягаюць да Ўсходняй Эўропы. Зазнач, якія праходныя моры і пратокі злучаюць іх з Антлянтычным акіянам. Ці можна лічыць морам Касьпій? Чаму?).

У адзнаку ад паўднёвага і паўночна-заходняга абшараў Эўропы ўсходні абшар адзначаецца надзвычайнай роўнасьцю паверхні. Толькі на ускрайках Усходня-Эўропэйскай раўніны ўтварыліся зморшчавыя горы: на ўсходзе ― Уральскія, на поўдні ― Каўкаскія і Крымскія, на паўднёвым захадзе ― Карпаты. Рэшта Ўсходняй Эўропы зьяўляецца досыць аднастайнай раўнінай, месцам гладкай, як стол, месцам хвалістай або ўзгаркаватай. Пласты земнай кары ляжаць тутака роуна, паземна, адзін пад адным. Гэта тлумачыцца тым, што Усходня-Эўролайская раўніна зьяўляецца спрадвечнай. Некалькі разоў гэтая раўніна была дном мора, потым зной рабілася сухаземем, але заўсёды была роўнай: ніколі ад першых часоў жыцьця зямлі тут ня было значных гор.

Гэтым Усходняя Эўропа адразьняецца ад раўнін Заходняй Эўропы. Там, напрыклад, у Паўночна-Гэрманскай нізіне, на паверхні таксама ляжаць паземныя пласты, але пад зямлёй на глыбіні захаваліся пагнутыя і парваныя пласты ― рэшткі даўно зьнікшых гор. Раўніны Заходняй Эўропы ня могуць лічыцца спрадвечнымі. Падобнай да заходня-зўропэйскіх раўнін зьяўляецца толькі тая частка Усходняй Эўропы, што ляжыць на поўдні між Карпатамі і Азоўскім морам. Там таксама пад лаземнымі пластамі ў глыбіні ляжаць пагнутыя і парааныя пласты, бо там таксама былі калісь горы, якія даўно ўжо страцілі свой горны выгляд. у іншых месцах нават пад зямлёй не вынаходзілі няроўных пагнутых пластоў. Большая частка Ўсходняй Эўропы зьяўляецца нізінай, а ўзьбярэжжы Касьпійскага возера ляжаць нават ніжэй роўня мора. Па сярэдзіне раўніны аднак сустракаюцца і нявысокія ўзвышшы, з якіх у розныя бакі сьцякаюць галоўныя рэкі і якія, значыцца, зьяўляюцца вадападзелажі. Найвялікшае з гэтых узвышшаў Сярэдня-Рускае цягнецца з поўначы на поўдзень блізкашто па самай сярэдзіне абшару.