Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэлію з рэштай сьвету, ляжыць занадта далёка ад культурных краёў і замярзае на цэлую палову году, а значыць ня можа мець таго значэньня, як Балтыцкае, па якім пранікла эўропэйская культура у Фінляндыю.

Па прыродзе Карэлія вельмі падобна да Фінляндыі. Тут таксама скалаватыя, ледзь прыкрытыя слебай грунты, таксама паўсюды сустракаюцца згладжаныя скалы, морэнавыя груды ледавіковае буйное каменьне. даўгія вазёры. Клімаг тут халаднейшы і трохі сушэйшы, як у Фінляндыі.

(Места Кем мае сярэднюю темп. году +0,5°, студзеня -10,8°, ліпеня +14,6°).

Як і у Фінляндыі, галоўнае тутэйшае багацьце — лес, складзены з хваёвых, яловых і бярозавых дрэў. Нізкая ступень культуры і адсутнасьць дарог замінаюць аднак скарыстаньню гэтага багацьця. Таксама не распрацоўваюцца багатыя паклады мінэралаў, заласы жалезнай руды, волава серабра. Насельнікі краіны займаюцца пераважна паляваньнем і рыбацтвам, і толькі пасьля таго, як праз краіну прайшла чыгунка на Мурман, тут пачалі на значных прасторах сячы дрэвы і дастаўляць іх на станцыі чыгункі.

Люднасьць краіны складаецца з карэлаў і расійцаў. Першыя складаюць большасьць. Ад тавастаў яны адразьняюцца цямнейшымі валасамі і скурай, бязрупатнасьцю, меншай працавітасьцю, большай прыхільнасьцю да вандраваньняў і гандлю, да сьпеваў, музыкі і поэзіі. Паміж карэлаў Фінляндзкія вучоныя зьбіралі фінскі народны эпос, так званую Калевалу. Ад сваіх паўднёвых суседзяў — расійцаў — карэлы запазычылі праваслаўную веру і ўсходня-эўропэйскую культуру. Асьвета сярод іх стаіць нізка, большасьць каралаў няпісьменныя, школ тутака мала, газэты чытаюцца дужа рэдка. Расійскі ўрад мала клапаціўся аб асьвеце сваіх падуладных карэлаў.

Тутэйшыя расійцы, што пасяліліся побач з карэламі далёка ад культурных гарадоу, захавалі шмат старасьветчыны ў сваіх поглядах, звычаях, сьпевах і прыказках. Тут на ўскрайках абшару, залюдненага расійцамі, зьбіраўся расійскі эпос — "быліны", якія яшчэ й цяпер пяюцца старымі людзьмі. Параўнауча з сялянамі Маскоўшчыны, як карэлы, гэтак і расійцы жывуць тут досыць заможна, у прасторных двохпаверхавых старасьвецкіх хатах.

Карэлія ўваходзіць у склад Расійскай Соцыялістычнай фэдэрацыйнай Савецкай Рэспублікі, але большая частка яе карыстаецца самаўрадам і завецца Карэльскай Комунай або Карэльскай самаўраднай Рэспублікай.

Усходняя Эўропа.

Ужо пры агульным аглядзе Эўропы выявіліся галоуныя асаблівасьці яе Ўсходняга абшару. У Заходнюю і у Паўднёвую Эўропу глыбока ўразаюцца морскія затокі, так што большая частка сухазем'я там складаецца з астравоў і паўвастравоў. Наадварот, ува Ўсходняй Эўропе мора