Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У сярэдзіне краіны самым важным горадам зьяўляецца Тамэрфорс (пафінску Тампоро)―прамысловы асяродак Фінляндыі. Сілай суседняга задаспаду карыстаюцца буйныя фабрыкі, на якіх апрацоўваецца воўна, ільняніна, баваўна, вырабляюцца сернічкі і папера.

Карэлія абымае ўсходнюю палову фінскага пярэсмыку ад груда Маансэльке і Олонецкіх гор на захадзе да Белага мора і ракі Онегі на ўсходзе. На поўдні ў межах Карэліі ляжаць найвялікшыя вязёры Эўропы―Ладаскае і Онескае. Вазёры гэтыя ў паўночнай сваёй частцы выцягнуты ў кірунку руху даўных ледавікоў і зьяўляюцца вялізнымі ямінамі, вышчарбленымі лёдам у скалах. На поўдні гэтыя вазёры аддзелены ад спрадвечнай усходня-эўропэйскай раўніны грудамі морэнавых адкладаў. Быў час, калі гэтыя вазёры злучаліся з Белым і Балтыцкім морамі шырокай пратокай, так што жывёлы гэтых мораў лёгка перасяляліся ў Ладаскае і Онескае вазёры. Да цяперашняга часу ў гэтых вазёрах жывуць нэрпы, якія звычайна жывуць у морскай вадзе. Ладаскае возера зьбірае ваду

Мал. 78-Гельсінгфорс.

цэлага шэрагу вазёр і дае сток у Фінскую затоку цераз шырокую многаводную Няву. З Онескага возера ў Ладаскае цячэ Сьвір, а ў Онескае ўліваецца многа шпаркіх парогавых рэк. З іх Суна слыне прыгожымі парогамі і вадасьцёкамі, з якіх Ківач ня горшы за Іматру па сваім харастве. За выняткам двох вялікіх вазёр іншыя карэльскія вазёры, якіх тут таксама, як у Фінляндыі, вельмі многа, ня маюць значэньня ўнутраных дарог.

Чалавек тут яшчэ не пасьпеў скарыстаць усё тое, што дае прырода. Сіла вечных вадаспадаў тут таксама яшчэ не скарыстана. Адсталасьць краіны тлумачыцца між іншым тым, што Белае мора, якое зьвязвае Ка-