Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лесу, апрацоўка яго на пільнях і папернях мае такую-ж вагу, як у Паўночнай Швэдзіі. Дрэва, драўляныя вырабы, дзёгаць, смала, шпігінар займаюць першае месца ў вывазе за межы.

Нетракапальная прамысловасьць мае меншую вагу, як у Паўночнай Швэдзіі, але й тут ёсьць многа жалезнай руды, а ў невялікай колькасьці знаходзяць медзь, серабро, цыку, нават трапляецца і золата.

Фабрычная прамысловасьць грунтуецца на багацьці лесам і жывёлай. Вырабляюцца сернічкі, дошкі, папера, апрацоўваецца воўна, скура, мясцовае жалеза і прывозная баваўна. Гандаль стаіць добра. Берагі мора маюць многа выгодных прыстаняй; унутраному гандлю дапамагаюць найлепшыя вадзяныя дарогі, шосы і чыгункі.

Мал. 76.-Краявід у Фінляндыі.

Большасьць насельнікаў складаецца з фінаў-тавастаў. Часамі іх далучаюць да жоўтай расы, бо яны гавораць на мове, блізкай да моў некаторых народаў жоўтай расы. Аднак па сваім абліччы фіны-тавасты болей падобны да эўропэйцаў. Блакітныя вочы, белая скура, белыя валасы збліжаюць іх з паўночнымі гэрманцамі. Толькі форма іх круглага (а ня доўгага, як у гэрманцаў) чэрапа гаворыць аб іх усходнім пахаджэньні.

Яшчэ ў XІІ веку Фінляндыю захапілі швэды і занесьлі сюды хрысьцянства і заходня-эўропэйскую культуру. Шэсьць вякоў яны тут панавалі, дый цяпер іх жыве тутака многа па

гарадох, дзе з іх складаецца значная частка буржуазіі, і па багатых дварох, дзе швэды зьяўляюцца буйнымі земляўласьнікамі. Аднак фінская культура ужо ачысьцілася ад швэдзкіх