Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

седніх нямецкіх дзяржаў. Зьяўляючыся важнай абарончай лініяй, ускрайныя горы Чэхíі (Судэты, Саксонскія Рудныя, Чэскі Лес) маюць шмат даступных праходаў і не перашкаджалі гандлёвым і культурным зносінам паміж немцамі і чэхамі. Чэскія каралі наумысьля запрашалі немцаў у сваю дзяржаву, каб яны навучалі чэхаў палепшаным спосабам ральніцтва, рамёслам і гандлю. Патроху немцы засялілі паўночныя і заходнія ўскрайкі Чэхіі, а пад уплывы нямецкай культуры падпала ўся Чэха-Маравія. З цягам часу Чэскае каралеўства ўвайшло ў склад Гэрманскай саюзнай імпэрыі, а потым страціла сваю самастойнасьць зрабілася часткай Аўстрыйскай дзяржавы. Нямецкая культура ўжо рашуча панавала ў Чэхіі, і нямецкая мова была ужо мовай чэскай інтэлігэнцыі. Аднак народ чэскі захаваў сваю мову, свае звычаі і парадкі аж да таго часу, пакуль не пачалося чэскае нацыянальнае адраджэньне. Патроху пачалі зьяўляцца чэскае пісьменства, чэская навука, чэскае нацыянальнае мастацтва. Чэхі пачалі дамагацца самаўраду, спачатку культурнага, потым і політычнага. Супроць чэхаў выступілі перш за ўсё немцы Чэхіі. Часамі чэха-нямецкая барацьба пераходзіла ў адкрытыя бойкі на вуліцах гарадоў.

Пасьля вайны 1914-18 г. з уладаньняў былай Аўстра-Вугоршчыны была вылучана між іншым Чэская рэспубліка (140500 кв. клм., 13600000 нас.). У склад яе ўвайшоў увесь чэскі масыў, а таксама Заходнія Карпаты, залюдненыя кроўнымі чэхам славакамі. З гэтай прычыны Чэская дзяржава набыла назоў Чэха-Славаччыны. Апрача славацкіх зямель да Чэскай рэспублікі адыйшла яшчэ так званая Закарпацкая Русь, якая ляжыць у Сярэдніх Карпатах і залюднена ўкраінцамі. Гэтая краіна мусіць атрымаць самаўрад. У межах Чэха-Славаччыны апынулася некалькі нацыянальнасьцяй, паміж якімі барацьба ня спынілася і да сучаснага моманту.

Нацыянальнае змаганьне адбілася нават у работніцкіх організацыях Чэхіі. Яшчэ ў той час, як Чэхія належала да Аўстрыі, у чэскіх профэсыянальных саюзах існавалі 2 кірункі: немцы вымагалі, каб чэскія профсаюзы былі злучаны з іншымі ў аднэй дзяржаўнай аўстрыйскай організацыі; чэхі дамагаліся ўтварэньня асобных нацыянальных аб'яднаньняў профсаюзаў. Пасьля утварэньня Чэха-Славацкай рэспублікі погляды зьмяніліся. Чэхі пачалі вымагаць аб'яднаньня профсаюзаў у маладой дзяржаве, але немцы адасобіліся ў Нямецкую Профэсыянальную Комісію. У работніцкіх партыях таксама адчувалася розьніца ў поглядах нямецкіх і чэскіх работнікаў. Першыя ў час вайны падтрымалі аўстрыйскі ўрад і жадалі перамогі Нямеччыны і Аўстро-Вугоршчыны над Антантай. Другія спадзяваліся на перамогу Антанты і на распад Аўстра-Вугоршчыны. У сучаснай Чэха-Славацкай рэспубліцы адна проціў другой стаяць чэская соцыял-демократычная партыя і нямецкая соцыял-дэмократычная партыя Чэха-Славаччыны. Першая прымае ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай, другая змагаецца з урадам і спадзяецца на распад Чэха-Славацкай рэспублікі. У 1920 годзе абедзьве гэтыя партыі адзяліліся, прычым з іх выдзялілася частка работнікаў-інтэрнацыяналістых. Яны залажылі адзіную