Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чэскі масыў аддзяляецца ад Венскай нізіны так званымі Аўстрыйскімі ўзгоркамі. Досыць значныя ўзгор'і праходзяць і па самай сярэдзіне ўласнай Чэхіі.

З гэтых сярэдня-чэскіх узгор'яў найболей вядомы Брды Лес, у якім каля мястэчка Пшыбрам знаходзяць многа рознага падземнага багацьця і ў тым ліку нават срэбную руду.

Дзякуючы горам, якія атачаюць чэскі масыў і засланяюць яго ад заходніх і паўночных вятроў, клімат краю параўнаўча сухі з досыць цёптым летам. Ападкаў тут выпадае ня лішне многа (500-600 мілм.), але яны разьмяркованы роўна па порах году, і сухменяй тут ня бывае. Занадта гарачыя дні (з сярэдняй тэмпэратурай ночадзеньня ў--200 і болей) тут зьяўляюцца рэдкасьцю, але цяплыні халае для ўзрастаньня ў большай частцы краіны вінаградніку і іншых далікатных расьлін. Узімку маразы чаргуюцца з адлігамі.

Сярэдняя тэмпэратура году ў Празе ў Богеміі +8,8°, сяр. тэмп. студзеня -1,2°, ліпеня +19,3°

Расьліннасьць Чэскага краю складаецца з ліставых лясоў, у якіх пераважваюць бук і дуб. Зразумела, што й тут, як паўсюды ў Заходняй Эўропе, большая частка гэтых лясоў перавернена чалавекам на нівы і сенажаці, але па горах лясоў захавалася яшчэ даволі.

Галоўную масу насельнікаў краю складаюць чэхі, але па ўскрайках масыву жыве многа немцаў.

Чэхі параўнаўча з іншымі славянскімі народамі адзначаюцца высокай культурнасьцю, працаздольнасьцю, сумленнасьцю. Гэтым яны трохі нагадваюць немцаў. Гэта ўпарты, спакойны і энэргічны народ, нацыянальна-сьвядомы і здольны. Вельмі вялікую здольнасьць выявілі чэхі ў мастацтве, асабліва ў музыцы. Высока стаіць сярод чэхай спорт. Тут між іншым утварыўся і адгэтуль распаўсюдзіўся па ўсіх славянскіх краëх слынны спартыўны хаўрус "Сокал", які меў на мэце фізычнае разьвіцьцё славянскай моладзі. На долю чэскага народу выпала шматвяковае змаганьне з немцамі, якія жывуць на поўнач, на захад і на ўсход ад чэхаў. Перажыткам гэтага гістарычнага змаганьня зьяўляецца нацыянальная воражасьць, якая й да гэтага часу засталася паміж немцамі і чэхамі Чэскага масыву.

Першапачатковымі насельнікамі краю лічацца кельты-племя бояў. Прыблізна ў першыя часы хрысьцянскай эры з поўначы сюды надыйшло гэрманскае племя маркоманаў, але ў часы вялікіх перасяленьняў іх адгэтуль выціснулі славянскія народы-чэхі і маравы, якія тут асталяваліся і залажылі свае дзяржавы: спачатку Мараўскае княства, потым чэскае каралеўства. Будова паверхні спрыяла захаваньню чэхамі сваіх нацыянальных асаблівасьцяй. Пад заслонай ускрайных гор Чэскае каралеўства доўга бараніла сваю незалежнасьць ад націску су-