Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гадовую вайну Швэдзкае каралеўства канчаткова заўладала краінай, і толькі востраў Борнгольм яшчэ й цяпер належыць да Даніі.

Як і Норвэгія, Швэдзія зьяўляецца констытуцыйным каралеўствам. У склад гэтага каралеўства ўваходзіць Паўднёвая Швэдзія бяз вострава Борнгольма і ўся Паўночная Швэдзія. (Разам 448100 кв. клм. і 5900 тыс. н.).

На чале Швэдзкай дзяржавы стаіць партыя правых соцыялістых, да якой належыць больш за ўсё месц у парлямэнце. Гэтая партыя аднак не магла забясьпечыць работнікам такога павялічэньня заработнай платы, якога тыя дамагаюцца.

Мал. 75.-Стокгольм

Наадварот, у час спрэчак паміж капіталістымі і работнікамі партыя старалася прымірыць абодва бакі. У зьвязку з гэтым значная частка партыі аддзялілася і залажыла партыю левых соцыялістых, якая ў большасьці прыняла нарэшце пастанову далучыцца да Комінтэрну стала называцца комуністычнай партыяй. Самастойна ўтварыўся побач з гэтым саюз моладзі, які таксама, але яшчэ раней, далучыўся да Комінтэрну.

Гушчыня залюдненьня ў Паўднёвай Швэдзіі даволі вялікая, бо тут ураджайныя грунты могуць пражывіць болей народу, як грунты іншых краін Фінска-Скандынаўскага масыву.