Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляецца працягам паўвострава Сконэ. На Сконэ 1 на Борнгольме сустракаюцца невялікія паклады каменнага вугалю, якога няма ў іншых месцах Фінска-Скандынаўскага масыву.

Зразумела, што там, дзе на паверхню выходзяць спрадвечныя скалы, якія ўтварыліся яшчэ ў тыя часы жыцьця зямлі, ад якіх не засталося аніякіх рэштак жывых істот, там ня можа быць і вугалю, бо вугаль ёсьць рэшткай даўных расьлін.

(Якія яшчэ астравы апрача Борнгольму ляжаць у Балтыцкім моры на захад ад берагоў Паўднёвай Швэдзіі?).

Параўнаўча з іншымі краінамі Фінска-Скандынаўскага масыву, Паўднёвая Швэдзія адзначаецца найболей прыемным кліматам. Тут няма тэй вільгатнасьці і хмарнасьці, як у Норвэгіі, але ня бывае і значных маразоу, якія нішчаць далікатнейшую расьліннасьць у Паўночнай Швэдзіі або ў Фінляцыі. Клімат краіны найболей нагадвае клімат Даніі, але адзначаецца трошкі цяплейшым летам, так што тут можа расьці елка, якой там ужо няма. Апрача таго тут спатыкаюцца дубы, а на поўдні нават букі.

Сярэдняя тэмп. году ў Ётэборзе (Готэнбурзе) +7,1°, сярэдняя студзеня -1.0°, ліпеня +16,7°. Ападкаў што-год каля 720 мілім.

Мяккі клімат і ураджайныя грунты спрыяюць земляробству, якое зьяўляецца тут галоўным заняткам насельнікаў.

Жыта, авëс, ячмень і нават пшаніца сьцеюць тутака вельмі добра і даюць, дзякуючы старэннай гаспадарцы, вялікія ураджаі. Краіна ня толькі задавальняе сябе збожжам, але нават вывозіць гэтае збожжа на поўнач у Паўночную Швэдзію і Норвэгію. Месцам сеюць цукровыя буракі і паўсюды саджаюць пладовыя дрэвы. Значныя прасторы засяваюцца кармовымі расьлінамі, якімі жывяцца вялікія статкі жывёлы.

Малачарства грае бязмаль такую-ж ролю, як у Даніі, а масла зьяўляецца галоўным продуктам вывазу за межы.

Ня гледзячы на малую колькасьць каменнага вугалю, у апошнія гады хутка распаўсюджваецца па краіне фабрычная промысловасьць. Фабрыкі карыстаюцца сíлай падаючай вады, вырабляюць сернікі, паперу, апрацоўваюць воўну, скуру і прывозную баваўну. Таго часу, як у Норвегіі ўся зямля належыць да дробных земляўласьнікаў, у Паўднёвай Швэдзіі захавалася буйная земляўласнасьць. Шляхецтва тут грае значную ролю, а па ўсіх найлепшых куточках краіны сустракаюцца прыгожыя палацы буйных памешчыкаў. Швэды адразьняюцца ад норвежцаў мякчэйшым, весялейшым характарам, прыветлівасьцю, рухавасьцю.

Як і норвэжцы, шведы шануюць асьвету, адзначаюцца сьвядомасьцю, працавітасьцю, сумленнасьцю.

У ХІІІ веку Паўднёвая Швэдзія была самастойным асобным каралеўствам; потым аж да 1660 г. большая яе частка належала да Даніі, а паўночныя акругі да Швэдзіі. Толькі ў трыццацëх-