Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Другая важная прыстань ― Бэрген (91,000 нас.), асяродак рыбнага гандлю і будаваньня караблёў―ляжыць на беразе Нямецкага мора на паўднёвым захадзе краіны і бойка гандлюе з Ангельшчынай.

На крайняй поўначы Норвегіі на астраўку пад 700 40 пн. шыр. ляжыць самы паўночны горад зямлі Гамэрфэст, каля якога аднак мора, дзякуючы Гольфштрому, ніколі не замярзае.

Паўднёвая Швэдзія абымае самую паўднёвую частку Скандынаўскага паўвострава, якая ўразаецца між Катэгатам і Балтыцкім морам. Гэта самая багатая і ўраджайная краіна Фінска-Скандынаўскага масыву. Асабліва ўраджайнай зьяўляецца нізіна на поўначы гэтай краіны. Нізіна гэтая цягнецца з захаду на ўсход ад Скагераку у бок фінскае затокі і зьмяшчае ў сабе найвялікшыя вазëры Скандынаўскага паўвострава: Вэнэр, Вэтэр і Мэляр.

Калісь па гэтай нізіне праходзіла морская пратока, якая зусім аддзяляла Паўднёвую Швэдзію ад контыненту. Адклады гэтага мора тоўстым пластом пакрылі нізіну, стварыўшы на ёй ураджайную гляістую глебу. Толькі дзе-ні-дзе з-пад морскіх адкладаў высоўваюцца на паверхню ўзгоркі, складзеныя з спрадвечных скал, і парушаюць аднастайнасьць раўніннай паверхні.

На поўдзень ад вялікіх вазёр мясцовасыпь павышаецца, а пласт грунтоў робіцца танчэйшым. Тут каля паўднёвага канца возера Вэтэр знаходзіцца найвышэйшае месца краіны, з якога ўва ўсе бакі расьцякаюцца рэкі Паўднёвай Швэдзії. Гэтыя рэкі маюць меншы нахіл дна, чым рэкі іншых краін Скандынаўскага паўвострава, цякуць спакайней, большасьць з іх прыгодна для сплаву лесу, а па некаторых з іх адбываецца нават рух параходаў. Найважнейшая рака Паўднёвай Швэдзіі Ëта (Гота) выцякае з возера Вэнэр і нясе ў Катэгат ваду цэлага шэрагу вазёр. Аднак і на гэтай рацэ парагі і вадасьцёкі перашкаджаюць руху судзін. З гэтай прычыны ў абход парагоў пракапалі канал, на якім шыхам заставак рэгулююць колькасьць вады. Такія-ж каналы злучаюць Вэнэр з Вэтэрам, а гэта апошняе з Балтыцкім морам.

У той час, як на поўнач ад вялікіх вазёр даўныя ледавікі пераважна руйнавалі скалы, выкапвалі ў іх яміны і адклалі толькі тонкі пласт морэн, на поўдзень ад вазёрнай нізіны адклалася многа ледавіковага навалу, як у Паўночнай Нямеччыне або на Беларусі. Морэнавыя груды і узгоркі чаргуюцца там з вазëрамі, як у вазёрных узгор'ях Кашубскай краіны. Вазёры гэтыя ня маюць правільнай формы, выцягнутай удоўж у тым кірунку, у якім соваўся ледавік. Яны паходзяць ня з выдраных ëдам ямін, як у рэшце Фінска-Скандынаўскага масыву, а з катлін, што захаваліся між морэвавых грудоў. Самы паўднёвы куток краіны-паўвостраў Сконэ―адзначаецца тым, што ў ім спрадвечныя граніты і гнэйсы ляжаць глыбока пад зямлёй, хаваюцца пад пазьнейшымі пластамі. Такі самы характар мае і востраў Борнгольм, што ляжыць у Балтыцкім моры і зьяў-