Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зразумела, што свайго хлеба не хапае, і сяляне мусяць шукаць іншых заняткаў. Досыць добра ў краіне стаіць гадоўля жывёлы, асабліва малочнага быдла. Пад пашай зямлі болей, як пад ральлёй. Увясну пастухі, пераважна сялянская моладзь, гоняць скаціну на пашу ў горы, там пасьвяць яе ўсё лета, гатуюць масла і сыр, а ўвосені вяртаюцца дамоў у нізіны.

Важным падсобным промыслам зьяўляецца павал і вываз лесу. Лясоў па схілах гор захавалася досыць многа (каля 22% прасторы). Лес вывозяць і за межы ў стане дошчак і бярвеньня, паперы і цэлюлёзы. Карыстаючыся сілай рэчных вадаспадаў, пашырылася дрэваапрацоўчая прамысловасьць. Пільні і паперні сустракаюцца тут досыць часта.

Аднак самае важнае багацьце Норвэгіі — гэта мора, надзвычайна багатае селядцамі, траской і іншай рыбай. Каля 60% насельніцтва займаецца выключна рыбацтвам, і тысячы рыбацкіх лодак заўсёды круцяцца па фіорлах і каля берагоў суседніх астравоў. Рыба зьяўляецца галоўным про-

Мал. 74.-Рыбацкія судзіны на Лёфоцкіх астравох.

дуктам, які вывозіцца з Норвэгіі ў замену за замежныя збожжа і фабрычныя вырабы. Мора зьяўляецца адзінай дарогай, якая злучае паміж сабой асобныя куточкі Норвэгіі, бо пракладаць сухаземныя дарогі па недаступных фіёльдах вельмі трудна, а часта й зусім немагчыма. Фіорды зьяўляюцца добрымі буктамі і выгоднымі прыстанямі для гандлёвых караблеў. З даўных часоў норвэжцы лічацца найлепшымі маракамі, іх гандлёвыя караблі плаваюць па ўсіх морах сьвету. Гандлёвы флёт Норвэгіі адзін з найвялікшых у Эўропе; да вайны толькі Ангельшчына і Нямеччына перавышалі гэтую краіну па грузаемістасьці сваіх гандлёвых караблёў, пасьля вайны Норвэгія з гэтага боку перавысіла Нямеччыну, але асталася з-заду Францыі і Італіі.