Харошыя старасьвецкія будынкі сьведчаць аб дауным багацьці Гданьску, аб тых часох, калі ён належаў да нямецкага
гандлёвага хаўрусу гарадоў Ганзы. Цяпер тут будуюць караблі і, як у асяродку ўраджайнай сельска-гаспадарчай краіны, перапрацоўваюць продукты ральніцтва. Ёсьць тут многа паравых
млыноў і цукраварань.
У беспасрэдным валаданьні Польшчы ёсьць толькі маленькая прыстань Пуцк, і наагул у Кашубскай краіне апрача Гданьску мала гандлёвых гарадоў.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Каб выкарыстоўваць адсканаваную старонку ў якасці выявы, адрэдагуйце гэту старонку і замяніце "{{Няма выявы}}" на "{{Неапрацаваная выява|Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/18}}". У адваротным выпадку, калі вы можаце прадаставіць выяву, зрабіце гэта. Па большую інфармацыю гл. Вікікрыніцы:Выявы і Даведка:Дадаванне выяў. |
Мал. 72.-Гданьск.
Кашубскую краіну завуць іначай Заходняй або Каралеўскай
Прусіяй. У адзнаку ад Усходняй Прусіі, Княскай, яна да дзелаў Польшчы належала да Польскага каралеўства, у той час,
як Усходняя Прусія і тады ўжо была часткай Прускай дзяржавы.
Фінска-Скандынаўскі масыў.
(Азнач яго географічнае палажэньне. З якіх паўвастравоў ён складаецца? Якія моры яго атачаюць? Якія моры і пратокі аддзяляюць яго ад Гэрманскай стараны?).
У склад Фінска-Скандынаўскага масыву ўваходзяць Скандынаўскі ды Кольскі паўвостравы і Фінскі пярэсмык, які злучае іх з рэштай Эўропы. Старана гэтая існуе ў стане сухазем'я з першых часоў жыцьця зямлі. Некалькі разоў, калі мора залівала бязмаль усе іншыя краі Эўропы, Фін-