Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

польскія легіёны, набраныя у Заходняй Галіччыне, зьявіліся асновай польскага войска і прынялі дзейны ўдзел у працы над аб'яднаньнем Польшчы.

Горны Шлёнск за час нямецкага панаваньня моцна анямечыўся, процант палякаў там значна зьменшыўся. Калі пасьля вайны там быў зроблены плебісцыт, большасьць насельнікаў выказалася за далучэньне да Нямеччыны. Тады Горна-Шлёнскую акругу падзялілі паміж Нямецкай і Польскай рэспублікамі Лепшая, самая багатая вугалем частка Горнага Шлёнску пры

гэтым увайшла ў склад Польскай дзяржавы.

Як і заўсёды ў прамысловых краінах, у Паўднёвай Польшчы многа багатых прамысловых гарадоў. Найвялікшы з іх Кракаў (176000 насельн.) ляжыць у тым месцы вышнявіны Віслы, дзе гэтая рака робіцца прыгоднай для руху параходаў. Праз гэты горад праходзіць найкарацейшая дарога з Украіны ў абход Карпат у Заходнюю Эўропу. У XІV-XVІ вякох Кракаў

Мал. 70.-Кракаў. Кракаўскі замак.

быў сталіцай Польскай дзяржавы, пасьля заставаўся месцам каранаваньня польскіх каралёў, потым у XІX веку да 1846 г. быў асобнай рэспублікай, нарэшце ўвайшоў у склад Аўстрыйскай монархіі, і праз увесь час аўстрыйскага забору заставаўся асяродкам польскага нацыянальнага руху і польскай культуры. Кракаўскі унівэрсытэт і цяпер лічыцца лепшай у Польшчы і адной з лепшых у Эўропе навуковай установай. Каля яго гуртуюцца лепшыя навуковыя сілы польскага народу.