Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Іонійскія астравы адзначаюцца кліматам вільгатнейшым і прыямнейшым, як у рэшце Грэцыі; грунты тамака лепшыя, расьліннасьць багацейшая, люднасьць жыве гусьцей (108 чал. на 1 кв. клм.). Іонійскія астравы ніколі не належалі да туркаў. У час заняпаду Бізантыі яны падпалі пад уладу Вэнэцыйскай рэспублікі, а ў XIX в. часова былі самастойнай дзяржавай пад протэктарствам Ангельшчыны, пакуль ня злучыліся з Грэцыяй. Параўнаўча з рэштай Грэцыі Іонійскія астравы значна меней пацярпелі ад чужаземнага ўціску.

Астравы, што ляжаць на ўсход ад Грэцкага паўвострава, у Эгэйскім моры маюць агульны назоў Грэцкага згуртаваньня астравоў або Архіпэлягу. Яны зьяўляюцца працягам горных ланцугоў Сярэдняй і Паўднёвай Грэцыі і раскіданы па Эгэйскім моры пяцьма асобнымі групамі. Першая група цягнецца дугой ад паўднёвых выступаў Пэлёпонэсу на ўсход да берагоў Малой Азіі і аддзяляе Эгэйскае мора ад Міжземнага. Да гэтай групы належаць вялікія астравы Крэт і Родос. Горы іх, як і горы Пэлёпонэсу, пакрыты толькі благенькай пашай, але побач з гарамі ўва ўраджайных нізінах добра ўзрастаюць вечназялёныя дрэвы і сьпеюць далікатныя гатункі рознай садовіны. Другая група ляжыць на захадзе Эгэйскага мора каля берагоў Сярэдняй Грэцыі. Сюды належыць востраў Эўбэя, горы якой разглядаюцца, як працяг Отрысу. Толькі вузкая пратока, цераз якую нават пабудован мост, аддзяляе Эўбэю ад Сярэдняй Грэцыі. Трэцяя група кучай ляжыць у самай сярэдзіне Эгэйскага мора і мае назоў Кіклядзкіх астравоў.

Сярод Кіклядзкіх астравоў ёсьць адзін дзейны востраў-вулькан Санторын або Тыра. Некаторыя з Кіклядаў багаты на мармур (Парос), на другіх (Сэрытос) здабываюць жалезную руду, на трэціх (Наксос) - наждак.

Чацьвертая група Эгэйскіх астравоў ляжыць на ўсходзе, каля берагоў Малой Азіі. Гэтыя астравы, так званыя Спорады, лічацца адломкамі малаазійскіх гор.

Большасьць з іх, напрыклад, ураджайныя Хіос і Лесбос, заняпалі ў часы турэцкага панаваньня. Толькі Самос, які карыстаўся самаўрадам, адзначаецца заможнасьцю сваіх насельнікаў.

Апошняя пятая група астравоў Эгэйскага мора ляжыць на поўначы, каля берагоў Тракіі і завецца групай Тракійскіх астравоў. Па сваім пахаджэньні гэтыя астравы лічацца адломкамі масыўных Македонскіх горстаў.

Ад Македоніі бязмаль-што зусім адлучыўся і Халькідзкі паўвостраў (аддзелены ад Македоніі нізінай з вялікім Бэшыкскім возерам). Гэты паўвостраў уразаецца ў Эгэйскае мора трыма вузкімі і даўгімі выступамі. Горы паўвострава лічацца працягам Олімпу, складаюцца з мармуру й крышталічных скал і багаты лясамі. Ува ўсходняй частцы іх сустракаюцца паклады жалеза, серабра і волава.

На паўднёва-ўсходнім выступе Халькідзкага паўвострава знаходзіцца гара Атон (Афон), на якой у 30 манастырох жыве некалькі тысяч праваслаўных чарняцоў. З Расіі, Украіны