гомэтанскімі мячэцямі, вежы якіх, так званыя мінарэты, дадаюць гораду асаблівае хараство (гл. мал.). Між іншым тут знаходзіцца слынная мячэць Айя-Софія, даўнейшы праваслаўны сабор сьвятой Зоф’і, лепшы помнік бізантыйскага мастацтва. На паўночным беразе Залатога Рогу ляжаць прадмесьці Пэра і Галата, злучаныя з Стамбулам плывучымі мастамі. Там жывуць пераважна хрысьцяне: грэкі, армяне і розныя чужаземцы. Сярод будынкаў там выдаюцца палацы чужаземных прадстаўнікоў, гандлёвыя ўстановы і іншыя будынкі сучаснага эўропэйскага тыпу.
На азійскім беразе Босфору насупроць Царгораду ляжыць горад Скутары, які можа лічыцца прадмесьцем турэцкай сталіцы. У Скутары знаходзіцца могільнік, на якім хаваюць царгорадзкіх мусульманаў.
Грэцыяй завецца краіна, у склад якой уваходзяць Грэцкі ды Халькідзкі паўвостравы, што аддзяляюцца ад Балканскага ў паўднёвай яго частцы, і сотні астравоў, лежачых абапал Грэцкага паўвострава часткай у Іонійскім, але пераважна ў Эгэйскім моры. Уся гэтая краіна залюднена пераважна грэкамі, уся адзначаецца тыповым падзваротнікавым кліматам і горным краявідам. Дынарскія зморшчавыя горы, што цягнуцца роўналежна берагам Адрыятычнага мора, пераходзяць з Альбаніі ў Грэцыю, разгаліньваюцца там і даюць многа адгор’яў, якія з контынэнту пераходзяць на суседнія астравы, так што ўжо пры першым поглядзе на карту