Перайсці да зместу

Старонка:Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Бізантыяй, быў сталіцай Бізантыйскай або Ўсходня-Рымскай імпэрыі, распаўсюджваў праваслаўную веру і грэцкую культуру. Пад культурным уплывам Бізантыі ўзгадаваліся славянскія, асабліва паўднёва і ўсходня-славянскія народы: сэрбы, балгары, украінцы, беларусы, маскоўцы. У сярэдзіне XV в. Бізантыю захапілі туркі і зрабілі сваёй сталіцай, якой яна лічыцца й да сяго часу.

Мал. 39 — Царгорад і Босфорская пратока. Зьлева — бухта Залаты Рог, за якой прадмесьці Пэра і Галата.


Мал. 39 — Царгорад і Босфорская пратока. Зьлева — бухта Залаты Рог, за якой прадмесьці Пэра і Галата.

Галоўная частка гораду ляжыць на поўдзень ад Залатога Рогу каля самай сутокі Босфору з Мармурным морам. Гэта так званы Стамбул, залюднены пераважна туркамі, тыповы азійскі горад з многалічнымі ма-