Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

электрызаваць мясцовыя млыны і алейні. Сілай гэтай станцыі можа карыстацца нават Новарасійск (гл. ніжэй) і іншыя прыстані Чорнага мора.

На Стаўрапальскім плоскаўзвышшы ляжыць губэрскі горад Стаўрапаль (53000 нас.), а у Тэршчыне ў падгор'ях згаслых вульканаў Машука і Бештау пабудаваліся вясёлыя і прыгожыя здароўніцы, слынныя сваімі мінэральнымі крыніцамі: Пяцігорск (40000 нас.) з серкавымі крыніцамі, Кіславодзк (22000 нас.) з вуглятленістымі крыніцамі, Эсэнтукі (20000 нас.) з лугавымі крыніцамі, Жалезнаводзк з жалезістымі крыніцамі.

Прыемны, карысны для здароўя клімат і лячэбныя крыніцы прывабліваюць сюды мноства хворых.

Значная частка тавараў Заазоўскага стэпу вывозіцца за межы па чыгунках, якія пераразаюць Заходні Каўказ і злучаюць кубанскія гарады з каўкаскімі прыстанямі на Чорным моры. Такім чынам частка Закаўказьзя, што ляжыць на паўночна-усходнім узьбярэжжы Чорнага мора, цесна злучана з экономічнага боку з Кубаншчынай. Гэтае ўзьбярэжжа, забароненае гарамі з паўночнага ўсходу, адзначаецца прыемным падзваротнікавым кліматам і багатай міжземнаморскай расьліннасьцю. (3 гэтай прычыны гэтую акругу часамі завуць Расійскай Рыв'ерай).
Галоўная прыстань там Новарасійск (49 тыс. вас., гандлёвы абарот да вайны — 80 міл. руб.) Недахватам Новарасійску зьяўляюцца моцныя паўночна-ўсходнія вятры "бора“, такія, як у Дальмацыі.

Прыкасьпійскі стэп.

На ўсход ад груду Эргеняў і Стаўрапальскага плоскаўзвышша пачынаецца вялікая Арала-Касьпійская катліна, якая яшчэ параўнаўча зусім нядаўна, ужо пасьля ледавіковай эпохі, была дном вялікага Арала-Касьпійскага мора, што абымала ўсю Сярэднюю Азію і была элучана з Чорным морам цераз Кума-Маныцкую лагчыну.

Значная частка Арала-Касьпійскай катліны каля берагоў Касьпійскага возера да цяперашняга часу ляжыць ніжай роўня вады ў акіяне, а паверхня самага Касьпійскага возера ніжэй роўня мора на цэлых 25 мэтраў.

Довадам, які падмацоўвае дагадку аб даўным моры, што пакрывала калісь катліну, зьяўляецца надзвычайная роўнасьць яе — толькі даўнейшае морскае дно можа быць такім роўным. Гляістыя й пескавыя грунты Прыкасьпійскай нізіны зьмяшчаюць прымешку морскай солі і рэшткі тых жывёл-мякуноў (молюскаў), якія й да цяперашняга часу жывуць у Касьпійскім возеры.

Перагною у грунтох Прыкасьпійскага стэпу вельмі мала, звычайна меней за 2%, і глеба мае сьветлы, жоўта-буры колер. Месцам бурая глеба зьмяшчае вялікі процант солі і пераходзіць у гэтак званыя саланчакі.