Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Асабліва многа солі бывае ў лагчынах, бо дажджавая вада выпаласквае соль з грунту і пераносіць яе ў самыя нізкія месцы, дзе і утворваюцца саланчакі або салоныя вазёры. У залежнасьці ад таго, на якім падгрунце ўтварылася глеба, яна бывае суглінкавай або супескавой, а на поўдзень ад вусьцяў Волгі і шмат у якіх іншых месцах каля Касьпійскага возера на паверхні ляжаць голыя сыпкія ляскі. Пяскі цягнуцца грудамі з захаду на ўсход і ўразаюцца ў Касьпійскае возера, так што паміж пескавымі грудамі застаюцца маленькія затокі (так званыя крыкі). Далей ад Касьпія муж пескавых грудоу ляжаць, нібы працягі гэтых заток, вузкія даўгія вазёры (гэтак званыя ільмені). Яшчэ далей ад Касьпія пад уплывам вятроў пескавыя груды ператвараюцца ў выдмы (барханы) правільнай формы паўмесяцаў.

Паводле сваёй прыроды ўся Арала-Касьпійская катліна зьяўляецца тыповай часткай Азіі. Аднак цераз гэтую катліну працякае нізавіна галоўнай ракі ўсёй Эўропы — Волгі, і з гэтай прычыны тую частку АралаКасьпійскай катліны, якая ляжыць у вусьцях Волгі і на захад ад іх, звычайна далучаюць да Эўропы.

Па ўсёй гэтай краіне раскідана вельмі многа салоных бясстокавых вазёр. Гэта нібы рэшткі даунага вялікага мора, пад якім калісь хавалася ўся краіна. Кожны дождж павялічвае колькасьць солі ў вазёрах, вымываючы яе з грунту ў вышэйшых месцах. Вада паруе з паверхні возера, але соль застаецца і асядае што-год новым пластом на Дне яго. Рэк у краіне наагул мала, большасьць з іх не дасягае да Касьпійскага возера, а зьнікае у пяскох і салоных вазёрах. Звычайна ўлетку рэкі краіны перасыхаюць.

Выняткам зьяўляецца Волга. Яна нясе з Маскоўшчыны гэтак многа нады, што, як у Афрыцы Ніл, утворвае вялікі оаз у Прыкасьпійскай пустыні, утворвае вялікую дэльту і сваімі адкладамі засыпае паўночна-заходнія часткі Кась лійскага возера. Ужо каля Царыцыну Волга разьдзяляецца на многалічныя адтокі, між якіх застаюцца тысячы рэчных астравоў. Адтокі Волскай нізавіны бязупынна мяняюць свае рэчышчы, размываюць старыя астравы, накідваюць сваімі адкладамі новыя, сплятаюцца адно з адным і складаюць заблытаную сетку вялікіх і малых рэчных праток ды рознастайных балотных астравоу. Галоўная адтока — так званая Ўласная Волга — цячэ па заходняй мяжы волскай дэльты; найвялікшая з пабочных адток — суднаходная Ахтуба — становіць усходнюю мяжу Волскай нізавіны. Дэльта Волгі шырокім паўвостравам уразаецца ў Касьпійскае возера і што-год нарастае, бо што-год у вусьцях адкладаюцца новыя масы прынесеных Волгай пяску і глею.

Апроч Волгі толькі Кума часамі дабягае да Касьпійскага возера, але звычайна і яна улетку губіцца ў пяскох, не дасягнуўшы некалькіх верст да Касьпія.

Усыханьне рэк, адсутнасьць стоку у вазёрах, прысутнасьць пескавых выдмаў і іншыя падобныя зьявы Прыкасьпійскай краіны тлумачацца над-