Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

армянамі-перасяленцамі з Закаўказьзя. Растоў — даступны для дробных морскіх караблёў і зьяўляецца галоўнай прыстаньню казацкіх стэпаў. Адгэтуль у Заходнюю Эўропу вывозілася шмат збожжа і іншых мясцовых і прыволскіх тавараў. (Гандлёвы абарот прыстані перад вайной дасягаў 96 мільёнаў рублёў золатам). Людзі ўсіх станаў і розных нацый — расійцы, украінцы, грэкі, армяне, жыды, татары — мітусяцца па вуліцах гэтага гандлёвага места, купляюць, прадаюць, гамоняць і дадаюць Растову падобнасьць да Адэсы. Як у прамысловым асяродку Доншчыны, тут існуюць вялізныя паравыя МЛЫНЫ і табачныя фабрыкі. У час вайны ў Растоў перавялі расійскі унівэрсытэт з Варшавы.

Пярэдняй прыстаньню Растову можна лічыць Таганрог (100 тыс. нас.), што ляжыць на аднаназоўнай затоцы Азоўскага мора, але ужо у межах Украінскай С.С.Р. (Гандлёвы абарот да вайны — 46 мільёнаў рублёў золатам).

У самым вусьці Дону ляжыць асяродак рыбацтва Азоў. Асяродкам Кубанскай зямлі зьяўляецца даўнейшы Кацярынадар, цяпер Краснадар (143000 нас.) па сярэдняй Кубані. Гэта важны асяродак гандлю пшаніцай з буйнымі млынамі.

У Краснадары будзе пабудована вялікая электрычная станцыя, якую спачатку будуць апальваць нафтай з суседняга багатага нафтай гораду Майкапу. Потым спадзяюцца замяніць апал сілай падаючай вады з ракі Белай. Гэтая станцыя можа