Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ці час у шыкоўных тутэйшых здароўніцах. У апошнія дзесяцёхгодзьдзі ўвесь паўднёвы бераг Крыму пакрыўся вясёлымі, харошымі мястэчкамі-здароўніцамі, у якіх існуюць санаторыі для хворых і раскошныя готэлі для багатыроў.

Горы, сонца, вечная зелень і мора зрабілі ўсё ўзьбярэжжа аднэй вялікай чароўнай здароўніцай з дзіўнымі замкамі (Орыянда, Лівадыя), якія належалі раней да расійскіх цароў, з прыгожымі паркамі і ботанічнымі садамі (Нікіцкі сад), у якіх растуць усе гатункі міжземнаморскіх расьлін.

Асяродкам гэтага краю зьяўляецца Ялта, — невялікі, але прыгожы, чысты, шыкоўны горад-здароўніца на схілах гор над самым морам. На ўсходзе, дзе канчаюцца Крымскія горы, стаіць Тэодосія (23000 нас.), гандлёвая прыстань, злучаная чыгункай з Паўночным Крымам.

Керчанскі паўвостраў пачынаецца на ўсход ад Тэодосіі. Гэта ўзгаркаваты стэп, падобны паводле кліматычных варункаў і расьліннасьці да Паўночнага Крыму. Пласты земнай кары тут складаюцца ў нізкія плоскія зморшчы, якія лічацца заходнімі адгор'ямі Каўказу. Шмат у якіх месцах тут сустракаюцца гразявыя крыніцы, або як іх даўней звалі гразявыя вульканы". Час-ад-часу з іх выкідаецца гразь, якая хутка ўсыхае і стварае стожкавідны узгорак, падобны па выглядзе да маленькага вулькану з жэралам наверсе.

Выбухі гразі тлумачацца распадам органічнай матэрыі, якая ляжыць пад зямлёй. Газы, утварыўшыся з гэтай матэрыі, з імпэтам выдзяляюцца з шчылін у земных пластох і выкідаюць разам з сабой струмені гразі, падкідваючы іх на некалькі цаль увышкі.

Запраўдных вульканічных зь явішчаў тут ня бывае, але гарачыя мінэральная крыніцы, распаўсюджаныя ў краіне, сьведчаць аб тым, што недзе пад зямлёй да гэтага часу ляжаць пласты неастыглай лявы. Керчанскі паўвостраў вельмі багаты на нафту, якая месцам тут выцякае сама на паверхню. Ёсьць тут і вялікія паклады жалезнай руды, але да цяперашняга часу мінэральныя багацьці бязмаль-што не распрацоўваюцца.

З даўных часоў Керчанскі паўвостраў меў вялікае гандлёвае і стратэгічнае значэньне, бо пануе над выйсьцем з Азоўскага мора. Курганы з багатымі кладамі, зарытымі разам з нябожчыкамі, сьведчаць аб густой залюдненасьці і даўнейшым багацьці краіны. Тут была калісь сталіца даўнага багатага Босфорскага царства, сучасны горад Керч (26000 нас.), што ляжыць каля аднаназоўнай пратокі. Цяпер гэта морская крэпасьць і гандлёвая прыстань, у ваколіцах якой у моры і ў пратоцы ловяць так званыя керчанскія селядцы.

Казацкія стэпы.

(Азнач паводле карты географічную шырыню і даўжыню. Якія старонкі мяжуюцца з Казацкімі стэпамі?)

Стэпы Паўднёвай Украіны працягваюцца на ўсход у вадазбор Дону і дасягаюць да груду узгоркаў Эргеняў, што ляжаць на вадападзеле Азоў-