Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скага і Касьпійскага вадазбораў. Дон у сваёй вышнявіне (у межах Паўднёвай Маскоўшчыны) цячэ з поўначы на поўдзень, потым зварочвае на паўднёвы усход і падходзіць блізка да царыцынскага калена Волгі.

Каля Царыцыну пярэсмык паміж Донам і Волгай мае толькі 60 верст ушыркі і ўжо даўна расійскі ўрад меў замер пракапаць тутака суднаходны канал, каб злучыць галоўную раку Маскоўшчыны з Чорным морам. Аднак Дон цяча на 20 сажняў вышэй за Волгу і толькі ўвясну мог-бы даваць ваду у канал у дастатнай колькасьці. Пры сучасным становішчы тэхнікі гэтую перашкоду можна перамагчы, але яна затрымала ажыцьцяўленьне проэкту злучэньня рэк.

Пачынаючы ад свайго ўсходняга калена, Дон цячэ ўжо на паўднёвы захад, далей на захад і нарэшце ўліваецца некалькімі вусьцямі ў Таганрогскую затоку Азоўскага мора. Левы бераг Дону нізінны, лугавы; правывысокі, зрывісты.

Нізіна, што працягнулася удоўж левага берагу Дону, на поўдзень ад Донскай нізавіны, пераходзіць у Заазоўскую нізіну, па якой працякае рака Кубань. Гэтая рака пачынаецца ў горах Каўказу, жывіцца горным сьнегам і разьліваецца як увясну, гэтак і ўлетку, у час шпаркага раставаньня каўкаскіх сьнягоў. У нізавіне сваëй Кубань цячэ павольна, ціхамірна, нарэшце разьдзяляецца на дзьве адтокі, з якіх адна цячэ ў Азоўскае, а другая у Чорнае мора. Берагі абодвух гэтых вусьцяў Кубані багаты балотамі, густымі зарасьнікамі чароту і трысьцінаў, у якіх хаваюцца дзікі ды іншыя зьвяры і гняздуюць розныя балотныя птушкі. Між кубанскіх вусьцяў застаецца ўзгаркаваты Таманскі паўвостраў, які цягнецца між Азоўскім і Чорным морам насустрэч Керчанскаму паўвостраву Крыму.

На усходзе Заазоўская нізіна павышаецца і пераходзіць у так званае Стаўрапальскае плоскаўзвышша, за якім пачынаецца ўжо Прыкасьпійскі стэп. Толькі на поўнач ад Стаўрапальскага плоскаузвышша, між ім і грудом Эргеняў, Заазаўская нізіна злучана з Прыкасьпійскай так званай Кума-Маныцкай лагчынай. Па гэтай лагчыне працякае прытока Дону Маныч. Улетку гэтая рака ўсыхае і пераварачваецца ў шэраг саланаватых вазёр, а ўвясну напаўняецца вадой, разьвільваецца і нясе сваю ваду па адной адтопы на захад у Дон, а па другой — на усход у бок Кумы, якая ўліваецца ў Касьпійскае возера. Кума-Маныцкая лагчына зьяўляецца рэшткай, усохлым дном даўнай пратокі, што злучала Касьпійскае вазера з Азоўскім і Чорным морамі. Калі-б ровень валы ў Чорным моры падняўся толькі на 25 мэтраў, дык яно заліло-б Кума-Маныцкую лагчыну і зноў злучылася-б з Касьпійскім возерам.

Уся прастора Прыдонскіх і Заазоўскіх раўнін пакрыта грубым пластом лезсу і лёэсавых глін, вышні слой якіх складае ўраджайную чорназемную глебу.

Клімат гэтага краю яшчэ сушэйшы, як у Паўднёвай Украіне. Толькі на поўдзень ад Кубані, у прыгор'ях Каўказу, колькасьць ападкаў значна