Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

краявіду і мяккасьці клімату нагадвае рыв'еру. Узімку маразоў тут зусім ня бывае, і толькі, як паўсюды ў Паўднёвай Эўропе, часта выпадаюць дажджы. Вясна цёплая, раньняя; лета гарачае, але сьпякота умяраецца блізкасьню мора; восень прыемная, багатая на вінаград і плады.

Сярэдняя тэмп. году ў Ялце +13,4°, сярэд студзеня +3,5°, ліпеня +24,2°.

Яснае неба, цёплае паўднёвае сонца, бліскучае цёмнае мора дадаюць надзвычайную чароўнасьць і хараство краявіду. Дзікія голыя скалы Крымскіх гор, эмрочныя цясьніны, зрывістыя бяздоньні чаргуюцца тутака з вясёлымі зялёнымі вінаграднямі, з лясамі букаў і хвой, з садамі, паркамі ды прыгожымі мястэчкамі.

Мірты і ляўры, магнолі ды олеандры, купрэсы і сунічныя дрэвы сваім вечназялёным лісьцем дадаюць краіне падобнасьць да Міжземнаморскіх краёў. Тут добра пасьпяваюць пэрсікі, растуць найлепшыя гатункі вінаградніку, вырабляюцца найлепшыя гатункі він. Сады, вінаградні ды засевы найдалікатнейшых гатункаў табакі становяць галоўнае багацьце Паўднёвага узьбярэжжа Крыму. Прыемны, здаровы клімат і прыгожы краявід прынаджвае сюды тысячы хворых на сухоты і проста багатых людзей, якія жадаюць тут адпачыць ад працы, падмацаваць здароўе і весела правесь-