Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі маленькай рэшткай вялізнага горнага зморшчу, што цягнуўся калісь ад Балкан да Каўказу. Па сярэдзіне гэтага зморшчу удоўж яго ўтварылася даўгая вялізная шчыліка, а ўся частка зморшчу, што ляжала на поўдзень ад гэтай шчыліны, асунулася і абурылася ў глыб зямлі. Гэтым тлумачыцца сучасная будова Крымскіх гор, у якіх нібы адсутнічае паўднёвы схіл. На месцы даўнай шчыліны з-пад зямлі павылівалася шмат цякучай лявы, з якой утварыліся вульканы. Рэшткі гэтых вульканаў (Аюдаг, Ай-Тодор, Кастэль) яшчэ й цяпер уздымаюцца над самым морам у стане невялікіх стожкавых гор.

Над гэтымі гарамі ўзвышаюцца галоўныя ўзвышшы Крымскага ланцуга, складзеныя з цьвёрдых вапнякоў, павыгрызаных пячорамі, катлінамі, ямамі (найвышэйшы пункт Раман-Кош 1543 м. н. р. м.). Вярхі Крымскіх гор, звычайна плоскія, бязводныя, багатыя карставымі зьявамі, пакрыты толькі убогай траўкай і завуцца Яйлой (Яйла — паша). На поўдзень Яйла раптам абрываецца, на поўнач пахіляецца павольна, прычым вапнякі хаваюцца пад пластамі гліністых лупнякоў і пескавікоў. Східы Крымскіх тор пакрыты лясамі, наверсе хваёвымі, ніжэй дубовымі і букавымі.

Нізкія праходы аддзяляюць ад галоўнай Яйлы некалькі асобных масываў і ў тым ліку Чатырдаг (1523 м. н. р. м.), які раней лічыўся найвышэйшым месцам усяго Крыму.

Пад забаронай Крымскіх гор паўднёвае узьбярэжжа паўвострава карыстаецца вельмі прыемным, цёплым кліматам і паводле прыгожасьці свайго