Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Глеба тут бурая, з малым процантам перагною, часамі пераходзіць у бясплодныя саланчакі, але месцам сустракаецца і чорназем, хаця і не такі багаты, як на Украіне (зьмяшчае 4-6% перагною). Тут яшчэ захаваліся месцам кавалкі нечапанага стэпу, пярэстага ад красак на лепшых грунтох, шэрага, аднастайнага на саланчакох. Гадоўля жывёлы і ральніцтва зьяўляецца тут галоўнымі заняткамі люднасьці. Гадуюць авечкі, быдла. коні, месцам нават вярблюдаў. У лепей абваднёных месцах сеюць пшавіцу, а каля вёсак, дзе магчыма штучнае абвадненьне, пераважна ў далінах рэк, сеюць табаку, кавуны, дыні, баклажаны, перац, памідоры, кіяхі; саджаюць вінаграднік, абрыкосы, чарэшні, яблыні і йгрушы, морву і г. д. У ліманах і ў Гнілым моры здабываюць соль.

На захадзе краіны каля мора ляжыць асяродак здабываньня солі, лячэбнае места Эўпаторыя, прыстань для караблёу паузьбярэжнага плананьня з найлепшым для морскага купаньня пляжам.

На Салгіры і на чыгунцы ў прыгор'ях Крымскіх гор ляжыць Сімфэрополь (71000 насельн.), сучасная сталіца Крымскай самаўраднай рэспублікі, багаты горад з прыгожым гарадзкім садам, добрымі магазынамі, прыгожымі помнікамі, царквамі і мячэцямі. Залюдненая татарамі старая частка гораду мае зусім усходні выгляд, адзначаецца крывымі вуліцамі, плоскімі дахамі, высокімі мінарэтамі многалічных мячэцяй.

Яшчэ болей старасьветчыны захавалася ў Бахчысараі, які ляжыць на тэй-жа чыгунцы, што злучае Крым з Украінай і Маскоўшчынай, у катліне, абкружанай папнавымі скаламі. Гэтая даўняя сталіца крымскіх ханаў і да цяперашняга часу зьяўляецца татарскім местам з жоўтымі хатамі, крытымі плоскімі дахамі, многалічнымі кавярнямі, гэтымі клюбамі татар, з грэцкімі і татарскімі крамамі, нарэшце з цікавым ханскім палацам, у унутраных панадворках і садочках якога вечна пырскае вада фонтанаў, і ціха шасьцяць лісты старых морваў. У ваколіцах Бахчысараю знаходзіцца, горад памершых з пячорнымі пакоямі — Чуфут-Кале, сьвятыня караімаў.

Ад Бахчысараю галоўная Крымская чыгунка цягнецца далей на паўднёвы захад, у тунэлях пераразае адгорі Крымскіх гор і каля мора дасягае Сэвастополю (63 тыс. нас.), галоўнай морскай крэпасьці Усходняй Эўропы, якая ляжыць каля найлепшай разьвіленай букты.

Гэта прыгожы чыста эўропэйскі горад з шырокімі вуліцамі, раскошнымі магазынамі, цікавымі музэямі, харошымі бульварамі. Калісь каля сучаснага Сэвастополю існавала грэцкая колёнія Хэрсонэк (Карсунь), у якой нібы-то хрысьціўся ў 988 г. кеўскі князь Уладзімір сьвяты. На месцы гэтай колёніі ў ваколіцах Сэвастополю пабудован г. зв. Хэрсонескі кляштар.

Крымскія горы цягнуцца на паўночны ўсход ад Севастополю роуналежна паўднёваму берагу Крымскага паўвострава. Гэта параўнаўча маладыя зморшчавыя горы, якія лічацца за працяг Балканскіх гор з аднаго боку і Каўкаскіх гор — з другога. Сучасныя Крымскія горы зьяўляюцца