Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўжываных таўрамі дзіўных ваз, акрасаў, грошай, спрату і прылад, зробленых з каштоўных мэталаў і прыкрашаных малюнкамі. Гэтыя прылады сьведчаць, што ўжо ў самыя даўныя часы гісторыі Крым быў гандлёвым пасярэднікам між Грэцыяй і Усходняй Эўропай, гандляваў нават з Уралам, адкуль толькі і маглі пахадзіць некаторыя мэталічныя вырабы, пахованыя ў таўрскіх магілах. Ужо тады на узьбярэжжах Крыму існавалі багатыя грэцкія колёніі, якія ўплывалі адгэтуль на культурнае жыцьцё ўсёй Усходняй Эўропы. У часы панаваньня ў Эўропе Вялікага Рыму у Крыме ўтварылася магутная дзяржава, так званае Босфорскае царства слыннага Мітрыдата. На рубяжы даўных і сярэдніх вякоў сюды надышлі готы, народ гэрманскага племя, які панаваў тады і на ўсім паўднёвым усходзе Эўропы. Рэшткі готаў захаваліся ў Крыме аж да ХVІІ в. Кожны народ, які вандраваў па стэпах Паўднёвай Украіны, даваў новых перасяленцаў і ў Крым. Аднак, у той час, як на Украіне новыя хвалі вандроўнікаў хутка змывалі папярэдніх насельнікаў, у Крыме ў баку ад галоўнай дарогі з Азіі ў Эўропу старыя народы затрымоўваліся значна даўжэй. Ёсьць довады, што яшчэ ў 1334 г. у Крыме трымаліся патомкі аланаў, зьнікшых многа раней у рэшце Эўропы. Гандлем Крымскага паўвострава пасьля грэкаў кіравалі взнэцыйцы, якіх потым замянілі гэнуйцы, што залажылі тут багатыя гандлёвыя колёніl. Апошнімі з вандроўнікаў Усходняй Эўропы, якія захаплялі Крым, былі татары, што залажыл тут Крымскае ханства. Горды крымскіх татараў, вядомыя часамі пад назовам перакопскіх і нагайскіх гордаў, доўга палохалі ўсю Украіну, а часамі непакоілі Беларусь і Польшчу. Аддаўшыся пад уладу турэцкага султана, крымскія татары яшчэ болей умацаваліся, часта нападалі на Украіну, набіралі там палонных і прадавалі ў няволю ў Турэччыну. У 1783 г. Крым адышоў да Маскоўшчыны, і большасьць яго татарскай люднасьці павысялялася ў Турэччыну. Замест іх тут пачалі сяліцца ўкраінцы, немцы, маскоўцы і балгары.

Пасьля рэволюцыі ў Расіі Крым зрабіўся самаўраднай рэспублікай (38500 кв. клм., 594 тыс. насельн.), якая ўваходзіць у склад РСФСР.

Паводле прыроды Крым можна падзяліць на тры краіны: 1) Стэпы Паўночнага Крыму, 2) Крымскія горы і 3) Керчанскі паўвостраў.

Паўночна-заходняя частка Крыму зьяўляецца працягам украінскіх стэпаў. Гэта ўзгаркаватая раўніна, пакрытая лёзсам або лёзсавымі глінамі, перарэзаная ярамі і перасыхаючымі рэкамі. Толькі адна рака Салгір, якая пачынаецца ў горах Паўднёвага Крыму і ўліваецца ў Гнілое мора, не перасыхае ў значнай частцы свайго бегу, але нават у ëй улетку вада ледзь пакрывае рэчышча.

Клімат тут яшчэ сушэйшы, як у Паўднёвай Украіне. (Толькі на поўдні, у прыгор'ях Крымскіх гор, дажджу выліваецца болей за 300 мілім.)

Сімфэрополь мае сярэднюю тэмп. году +10,1°, сярэднюю студзеня -0,8°, ліпеня +20,8°.