Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Крым.

(Азнач географічнае палажэньне Крымскага паўвострава. Пералічы, якія моры яго атачаюць. Які пярэсмык элучае Крым з Украінай? Якая пратока злучае Азоўскае мора з Чорным? Які паўвостраў аддзяляецца ад Крыму на ўсходзе?).

Між Азоўскім морам і Адэскай затокай Чорнага мора ляжыць паувостраў Крым, злучаны з Украінай толькі вузкім Перакопскім пярэсмыкам. На ўсход ад гэтага пярэсмыку між Украінай і Крымам урэзалася ўсыхаючая затока Азоўскага мора, вядомая пад назовам Сівашу або Гнілога мора. Берагі Сівашу пескаватыя, зьвілістыя, вада салоная, так што на дне кожны год асядае пласт солі, якую там здабываюць у вялікай колькасьці. Вузкі і даўгі Арабацкі гак аддзяляе Гнілое мора ад Азоўскага і дадае Сівашу выгляд вялікага ліману. Выпарэньне вады з паверхні Гнілога мора тякое вялікае, што вада Азоўскага мора заўсёды цячэ ў Сіваш, папаўняючы ўбытак паруючай вады. Такім чынам Азоўскае мора мае падобнасьць да стокавага возера і мае ваду амаль-што прэсную, а Сіваш нагадвае бясстокавае возера, колькасьць солі ў ім заўсёды павялічваецца яна мусіць крышталізавацца тут, асядаць на дно. Вада Сівашу такая салоная, што ў ёй цяпер ня могуць жыць ані рыбы, ані якія іншыя морскія організмы. Рэшткі даўнай расьліннасьці Сівашу, выкінутыя хвалям на узьбярэжжа, гніюць і выдзяляюць няпрыемна пахнучы серка - вадародны газ (H2S). Гнілое мора вельмі вялікае, так што цераз яго аказа. лася магчымым пракласьці чыгунку, якая злучыла Крым з Украінай і Маскоўшчынай. Чыгунка гэтая часткай праходзіць па гаках і астравох Сівашу, часткай па мастох, часткай па грэблях, насыпаных на дне самага мора.

Аддзелены Сівашом ад рэшты Ўсходняй Эўропы, лежачы блізка да Міжземнаморскіх старонак, Крым, або як яго йначай завуць Таўрыя, жыў з даўных часоў сваім асобным жыцьцём і вельмі рана запазычыў даўна-грэцкую культуру. Сюды адзін за адным пранікалі народы, што вандравалі па ўкраінскім стэпе, а з другога боку па моры сюды наяжджалі гандляры і коленістыя з Паўднёвай Эўропы. З гэтай прычыны люднасьць. Крыму складаецца з самых рознастайных народаў і пляменьняў. Болей за ўсё тут украінцаў, якія надышлі сюды параўнауча нядаўна; за імі па колькасьці йдуць патомкі крымскіх татар, сумленны народ, які захаваў у чыстаце даўныя звычаі і старасьвецкі спосаб жыцьця.

Рэшту насяленьня складаюць маскоўцы, грэкі, жылы, караімы (сэкта жыдоўскай веры, якая заве сябе патомкамі даўніх хазараў), армяне, немцы, балгары, цыганы, беларусы і г. д.

З пачатку гістарычных часоў у Крыме жылі так званыя кімэрыйскія тракійцы. З часам іх павыціскалі адтуль таўры, народ скіцкага пахаджэньня, які запазычыў даўна-грэцкую культуру. Раскопкі царскіх магіл даўных таўраў прывялі да вынаходкі