Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хутарох, уздымаюцца жоравы студняў. Гарады адразьняюцца ад вёсак толькі велічыней, большым лікам насельнікаў. Будынкі ў гарадох звычайна ў адзін паверх, вуліцы шырокія, небрукаваныя, ціхія. Толькі ў час кірмашоў гарады аджываюць, пачынаецца рух, бойкі гандаль.

Адзіным сучасным буйным эўропэйскім горадам можа лічыцца толькі сталіца Вугоршчыны — Будапэшт (913000 насельнікаў), што ляжыць на Дунаі ніжэй яго прарыву праз Сярэдня-Вугорскія горы. Лежачы на скрыжаваньні галоўных чыгунак краіны, з якіх некаторыя маюць паміжнародную значнасьць, Будапешт зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам Вугоршчыны. Найвялікшага росквіту дасягнуў ён перад сусьветнай вайной у час найбольшага красаваньня Вугоршчыны.

На высокім правым беразе Дунаю хораша ўздымаецца нямецкая частка гораду — Буда, або Офэн, з многалічнымі вінаграднямі і старасьвецкім будынкамі ды касьцёламі, пабудованымі на старанямецкі лад. Тут знаходзяцца галоўныя ўрадавыя ўстановы. Насупроціў, на левым беразе, ляжыць вугорскі асяродак Пэшт, тыповы горад раўніны, але прыгожы, багаты, зусім сучасны з раскошнымі магазынамі, многалічнымі фабрыкамі машын, паравымі млынамі, буйнымі гарбарнямі, ткацкімі фабрыкамі, на якіх вырабляюць баваўнянку і г. д. Пэшт — грашовы і гандлёвы асяродак Вугоршчыны з важнымі кірмашамі, на якіх гандлююць збожжам, воўнай, алеем і гэтак далей. Тут згуртаваліся і галоўныя культурна-асьветныя ўстановы: унівэрсытэт, акадэмія мастацтваў і наагул усё, што ёсьць выдатнае у вугорскай навуцы і мастацтве.