Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
У сярэднія вякі Малдаўшчыну захапілі туркі. Аднак на чале яе стаялі асобныя князі, і краіна карысталася самаўрадам. У 1812 г. усходняя палова краіны — Бесарабія — адышла была да Расіі; у 1856 г. частка Бесарабіі адышла назад да Турэччыны, а з 1878 году аж да мінулай вайны зноў уся Бесарабія ўваходзіла ў склад Расійскай імпэрыі. Паўночна-заходні куток — так званая Паўднёвая Букавіна — належала да Аўстрыі і толькі ў 1918 г. злучылася з рэштай Румыніі. Пасьля вайны ў руках Румыніі апынулася і Бесарабія, хаця з Расіяй, да якой раней належала Бесарабія, Румынія не ваявала. СССР не прызнае Бесарабію часткай Румыніі і вымагае, каб працоўнаму люду гэтага краю была дадзена магчымасьць самому вызначыць свой лёс. Шырокія колы прыгнечанага сялянства краіны імкуцца аддзяліцца ад Румыніі і залажыць Малдаўскую ССР. На левым беразе Днястра куточак Украіны, залюднены малдаўцамі, ужо абвешчан Малдаўскай ССР. З гэтай рэспублікай і жадаюць злучыцца сяляне Бесарабіі.

Валаская нізіна ляжыць між Трансільванскімі Альпамі і Дунаем. Калісь і тут было мора, заваленае з цягам часу адкладамі рэк. Прарваўшыся праз Жалезную Браму (глядзі агляд Балгарскай краіны). на Валаскую нізіну уходзіць Дунай, утвараючы тут шырокую балотную даліну. паўднёвую мяжу краіны і граніцу між Балгарскай і Румынскімі землямі.

Краявід Валахіі не адзначаецца хараством. Гэта роўная краіна, пакрытая лёхсам, вышні пласт якога стаўся ўраджайнай чорназемнай глебай. Бяздрэўны, сухі стэп у сухую пару выпальваецца сонцам; грунты трэскаюцца, у паветры лётае пыл. Пасьля дажджоў паўсюды стаяць лужы, паўсюды бруд, грязь.

Клімат краіны бязмаль такі самы, як у Малдаўшчыне, адно толькі крышку цяплейшы.

Бухарэст мае сярэднюю гадавую тэмпэратуру +10,6°, сярэднюю студзеня -2,9°, ліпеня +22,8°.

Ападкаў паўсюды меней за 500 міліметраў, і толькі ў прыгор'ях Трансільванскіх Альп колькасьць іх дасягае і нават перавышае 600 міл. Згодна з гэтым разьмеркаваньнем ападкаў кавыльны стэп, які пануе на нізіне, па прыгор'ях пераходзіць у лесастэп або запраўдны букавы лес.

Насельнікі краіны — валахі, як і малдаўцы, зьяўляюцца адным з двох галоўных пляменьняў румынскага народу. Выціснутыя калісь адгэтуль славянамі ў Трансільванію, румыны з цягам часу зноў пакрысе распаўсюджылі тут сваю мову. Аднак відаць, што ў кроў сучасных румын улілося шмат славянскай крыві. Як малдаўцы, гэтак і валахі, моцна розьняцца ад сваіх родзічаў па мове — італійцаў або гішпанцаў.

У іх няма тэй жвавасьці, рупатнасьці, рухавасьці, якімі вызначаюцца паўднёва-заходнія романцы. Валахі роўнаважны, цярплівы, сумленны народ, ня вельмі працавіты, але здатны, сьмелы і ахвяраздольны. На жаль, нізкае становішча асьветы і без-