Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маюць і працуюць на панскай зямлі, як арэндары ды парабкі. Кіяхі ды мамалыга крутая, як хлеб (каша з кіяховай мукі), складаюць галоўную страву малдаўскага сялянства, а пшаніца, як збожжа болей каштоўнае. прадаецца ў гарадох і вывозіцца за межы. Для працы на палёх трымаюць пераважна валоў, на мяса гадуюць сьвіней і авечак. Апошнія даюць і воўну, з якой малдаўцы вырабляюць сабе хутраванкі, паясы, суконную вопратку. Каля Дунаю пашырылася рыбацтва — ловяць дунайскіх селядцоў і асятроў, здабываюць асятровую ікру. З іншых галін сельскай гаспадаркі значную ролю граюць вінаградніцтва і садоўніцтва. Вінаградняў у Малдаўшчыне многа і расьце вінаграднік там добра. З прычыны нізкай культуры малдаўцы не навучыліся гатаваць добрых він; вінаград там ня смачны, а віны не салодкія. Садоуніцтва мае лепшае становішча. Малдаўцы вельмі любяць свае сады, добра даглядаюць іх і уважаюць болей, чымся польную працу. Апрача игруш і яблынь саджаюць абрыкосы, пэрсікі, чарэшні, валоскія арэхі, асабліва-ж сьлівы. Сушаныя сьлівы (чорнасьліў) зьяўляюцца важным продуктам, які ідзе на страву сялянства і на вываз за межы. Фабрычная прамысловасьць пакуль што не пашырылася. Рэчы хатняга ўжытку вырабляюцца саматужным спосабам. Буйныя прадпрыемствы апрацоўваюць толькі вясковыя продукты. Болей за ўсё тут паравых млыноў; пачынае пашырацца фабрычнае гарбарства.

Як у земляробскай краіне, у Малдаўшчыне большасьць насельніцтва жыве па вёсках, пад саламянай страхой, у маленькіх, убогіх хатах, зробленых з гліны, саломы і гвою. Гной ідзе і на апал, як на Украіне. Яго сушаць, прасуюць і кучамі складаюць на панадворку, як у нас дровы (як завуць на Ўкраіне сушаны гной?). Гарадоў у краіне мала, большасьць з іх зьяўляецца толькі вялікімі вёскамі з напалову земляробскай люднасьцю.

Галоўны з запраўдных гарадоў Ясы (80000 н.), што ляжаць у сярэдзіне Малдаўшчыны на скрыжаваньні галоўных чыгунак. Калісь тут знаходзіліся дзяржаўныя ўстановы Малдаўскага княства. Цяпер гэта культурны асяродак краіны з унівэрсытэтам. На ўсходзе ў Бесарабіі галоўным горадам зьяўляецца Кішынёў (114000 нас.) з буйнымі паравымі млынамі.

Гандлёвай прыстаньню краіны ёсьць Галац (74000 нас.), што ляжыць на Дунаі, але даступны для морскіх караблёў.

Большасьць насельнікаў Малдаўшчыны становяць малдаўцы, якія зьяўляюцца галінай румынскага народу. Як і ўсе румыны, яны адразьняюцца ад іншых романцаў маўклівасьцю, пакойнасьцю, гультаяватасьцю. У паўднёвай частцы Бесарабіі апрача малдаўцаў жыве шмат балгар, украінцаў і грэкаў. На поўначы (у Хоцінскім павеце) украінцы месцам складаюць большасьць мясцовай люднасьці. Далей па ўсёй краіне раскіданы цыганы і жыды. Апошніх аднак моцна ўціскае румынскі ўрад, хаця паводле констытуцыі яны маюць поўныя правы грамадзянства.