Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

царамоннасьць баяр-земляўласьнікаў, якія выціскаюць усе сокі з сялян, перашкаджаюць узбагачэньню Валахіі і румынскага народу. З гэтай прычыны як у Малдаўшчыне, гэтак і ў Валахіі сялянства жыве бедна.

У сярэднія вякі Валахія, як і Малдаўшчына, была захоплена туркамі і таксама зрабілася самаурадным княствам, якое плаціла падатак турэцкаму султану. Спачатку туркі не зварочвалі ўвагі на ўнутраныя справы Валахіі, на чале якой стаяў мясцовы князь румынскага пахаджэньня. Аднак у XVІІІ в. турэцкі ўрад пачаў мазначаць сюды грэцкіх кіраўнікоў, якія прагавіта рабавалі румынскае сялянства. За кіраўнікамі з Турэцчыны сюды пачалі надыходзіць грэцкія гандляры і ўраднікі, якія трымалі ў сваіх руках усе галіны народнай гаспадаркі і ганьбілі мясцовых насельнікаў. У 1822 г. Валахія зноў атрымала права мець мясцовых князёў і пачала вызваляцца ад грэцкіх уплываў. Пачала пашырацца румынская культура, навука, літаратура, але царква доўга яшчэ заставалася пад уплывам грэцкіх папоў. Асьвета, якой кіравала праваслаўная царква (румыны па сваёй веры пераважна праваслаўныя). стаяла вельмі нізка. У 1859 г. Валахія злучылася з Малдаўшчынай у адну Румынскую дзяржаву, на чале якой, стаў нямецкі прынц, а з 1881 г. — кароль. Зрабіўшыся констытуцыйным каралеўствам, Румынія хутка пачала заводзіць у сябе заходня-эўропэйскія парадкі. Яшчэ ў 1878 г. да Румыніі была далучана Дабруджа ўзамену за Бесарабію, якую забрала тады ад румынаў Расія. Асабліва вялікую вагу набыла Румынія пасьля апошняй сусьветнай вайны 1914-18 г. Румынія заўладала Бесарабіяй, Трансільваніяй, Букавінай і часткай Банату. Такім чынам у сучаснай Румыніі ня толькі злучыліся ўсе землі, залюднення румынамі, але й значныя прасторы, у якіх большасьць складаецца з іншых народаў: украінцаў (у Паўночнай Букавіне і Паўночна-ўсходняй Бесарабіі), балгар (у Дабруджы і Паўднёвай Бесараби), вугорцаў і немцаў (у Трансільваніі), сэрбаў (у Банаце).

Валахія зьяўляецца галоўнай часткай, ядром Румынскай дзяржавы (якая абымае прастору у 296000 кв. клм. з 16 мільён. насельн.). Тут на багатай чорназемнай глебе асабліва добра ўзрастае ўсялякая збожжа і асабліва ўлюбёнае румынскае збожжа — кіяхі. Пшаніца, як каштаўнейшае збожжа, засяваецца пераважна для продажу. У значна меншай колькасьці сеюць ячмень і зусім мала аўса. Дзеля алею сеюць рапс, далей сеюць боб, табаку, каноплі. Для ўласных патрэб саджаюць вінаграднік і морву, гародніну і садовіну. Усё гэта расьце тутака добра, і краіна магла-б быць адней з найбагацейшых у Эўропе, калі-б ня буйная земляўласнасьць і бязрупатнасьць баяр. У апошнія часы ўрад пачаў клапаціцца аб зьмяншэньні буйной земляўласнасьці, і сельская гаспадарка пачала паляпшацца.

Даліны Дунак і меншых рэк Валахіі зьяўляюцца найлепшымі сенажацямі, у якіх косяць траву для многалічнай жывёлы — бавалаў, звычайнага быдла, авечак і г. д. Вельмі многа ў Валахіі і сьвіней. Хутры, скуры, воуна і сала вывозяцца з Валахіі побач з пшаніцай і кіяхамі.