Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Найвялікшы з іх — Браціслава (панямецку Прэсбург, 80000 нас.) — ляжыць на Дунаі на граніцы трох дзяржаў: Аўстрыі, Вугоршчыны і Чэха-Славаччыны. Праз гэты горад ідуць важныя шляхі з Паўднёвай Нямеччыны і Аўстрыі ў асяродак Вугоршчыны. Асяродкам здабываньня мэталаў лічыцца Штаўніца (панямецку Шэмніц, 15000 нас.) з акадэміяй нетракапальнай прамысловасьці. Паўночныя схілы Заходніх Карпат становяць Паўднёвую мяжу Польскай рэспублікі.

Сярэднія Карпаты зьяўляюцца найвузейшай часткай Карпацкага ўкладу. Карпаты тут цягнуцца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, маюць мала выгодных праходаў і адзначаюцца рэдкай залюдненасьцю. Знадворныя паўночна-ўсходнія ланцугі гор складаюцца тут пераважна з пескавікоў, адзначаюцца мяккімі абрысамі, акругленымі вярхамі і лагоднымі схіламі; бязмаль да самых вярхоў іх пакрываюць лясы: на нізе, у падгор'ях-букавыя, вышэй, па схілах — ігластыя.

Крышталічных спрадвечных скал тут няма. Унутраныя (паўднёва-заходнія) ланцугі складаюцца з астыглай лявы, маюць выгляд змрочных масываў з вострымі вярхамі і стромкімі схіламі і зьмяшчаюць значныя паклады металаў, асабліва серабра.

Насельнікі краіны (лемкі, бойкі і гуцулы) належаць да ўкраінцаў, жывуць пастарасьвецку, займаюцца ляснымі промысламі і гадоуляй жывёлы, моцна трымаюцца сваёй мовы і звычаяў. Перад вайной гэтая краіна, як і Славаччына, належала да Вугоршчыны, а цяпер адышла да Чэха-Славацкай рэспублікі. Краіна аднак карыстаецца самаурадам, і ўкраінцам цяпер жывецца з культурна політычнага боку вальгатней, як пад вугорскім заборам.

Сямёхгорадзьдзе або Трансільванія абымае паўднёва-ўсходні кут Карпацкага уклалу. Даліна Вышный Цісы аддзяляе гэтую краіну ад Сярэдніх Карпат. На поўдзень ад гэнай даліны карпацкія ланцугі разыходзяцца. Адна галіна пал назовам Сямёхгорадзкіх Карпат цягнецца далей на пауднёвы усхол, другая пад назовам Сямёхгорадзкіх Рудных гор зварочвае на паўднёвы захад.

Самёхгорадзкія Карпаты складаюцца з пескавіковых гор (на усходзе), спрадвечных крышталічных скал (у сярэдзіне) і астыглай ляны (на захадзе). Дасягнуушы Валаскай нізіны, Самёхгорадзкія Карпаты заломіста зварочваюць на захад, набываюць назоў Трансільванскіх Альп і складаюцца там ужо выключна з спрадвечных крышталічных скал. (Якія пароды завуцца спрадвечнымі крышталічнымі скаламі?). Трансільванскія Альпы дасягаюць значнай вышыні, адзначаюцца дікасьцю, няпрыступнасьцю, і да. апошняй сусьветнай вайны былі мяжой між Вугоршчынай і Румыніяй. Схілы іх багаты на лес, а у прыгор'ях трапляецца буры вугаль. На захадзе яны дасягаюць да Жалезнай Брамы на Дунаі і маюць свой працяг на правым беразе Дунаю у так званых Сорбскіх Рудных горах (глядзі агляд Балгарскай краіны).