Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сямёхгорадзкія Рудныя горы аддзяляюць Трансільванію ад Вугорскай нізіны і таксама дасягаюць значнай вышыні (масыў Бігар дасягае да 1849 м. н. р. м.). З даўных часоў у гэтых горах здабывалася многа дарагіх мэталаў і ў тым ліку золата.

Паміж Сямёхгорадзкіх Карпат, Трансільванскіх Альп і Сямёхгорадзкіх Рудных гор ляжыць г. зв. Трансільванская ўзгаркаватая катліна.

Гэтая катліна была калісь дном затокі так званага Сармацкага мора, пад якім хавалася тады Вугоршчына, Украіна і Валахія. Адклады гэтай затокі зьмяшчаюць пласты каменнай солі. На самай паверхні па-над морскімі адкладамі ў Трансільваніі ляжаць яшчэ пласты лёэсу.

Клімат краіны, дзякуючы горам, якія яе атачаюць, сухі, контынентавы. Лета тут гарачае; часамі бываюць моцныя сухмені; зіма параўнаўча з суседнімі нізінамі сьцюдзёная.

У месьце Сібіу сярэдняя гадавая тэмпэратура +8,6°, сярэдняя студзеня -3,9°, ліпеня +19,3°.

Тут добра узрастаюць кіяхі, пшаніца і іншае збожжа, асабліва ў тых месцах, дзе спачатку расьлі толькі стэпавыя травы, бо там утварылася тлустая чорназемная глеба. Каля вёсак і гарадоў разводзяць садовіну, асабліва сьлівы, якія тутака сушацца і вывозяцца адсюль пад назовам чорнасьліву. Пад заслонай горных ланцугоў добра пасьпявае і вінаграднік. У горах галоўнымі заняткамі зьяўляецца гадоўля жывёлы, валка лесу і асабліва здабываньне карысных мінэралаў: бурага вугалю, золата, солі. фабрычная прамысловасьць не пашырана, але саматужная апрацоўка дрэва і мэталаў мае значную вагу. Насельнікі краіны складаюцца пераважна з румын.

Гэта патомкі романізаваных дакійцаў, што жылі тутака ў даўныя вякі. У час вялікіх перасяленьняў, калі суседнія нізіны былі заселены славянам), тут у горных лясох Трансільваніі захаваліся рэшткі гэтага народу. З часам адгэтуль частка іx зноў спусьцілася ў суседнія нізіны Малдаушчыны і Валахіі.

Апрача таго, тут жыве шмат перасяленцаў з Вугоршчыны (сэклераў) і з Нямеччыны, але акругі, залюдненыя вугорцамі і немцамі, з усіх бакоў докружаны прасторамі з румынскай люднасьцю.

Да сусьветнай вайны 1914-1918 г. краіна належала да Вугоршчыны, спачатку карысталася самаўрадам, а потым вугорцы абвясьцілі яе неад. дзельнай часткай свайго каралеўства. Пасьля вайны сумыны адваявалі Трансільванію і далучылі яе да сваіх уладаньняў.

Культурным асяродкам краіны зьяўляецца места Клюж (павугорску Колоквар, панямецку Кляузэнбург, 61 тыс. насельн.) з румынскім унівэрсытэтам.