Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ка з Нямеччыны і Заходняй Польшчы (Цешынскага Шлёнску) у Вугорскую нізіну. Шырокая важная лагчына (так званая брама Вэйскірхэну), аддзяляе гэты ланцуг ад Судет і становіць важную дарогу, па якой пралягаюць чыгункі з Польшчы і Украіны ў Чэхію і Аустрыю (Вену).

Другі ланцуг пачынаецца над Дунаем (пад назовам Малых Карпат), складаецца з спрадвечных крышталічных скал і ў масыве Высокая Татра дасягае вышыні 2663 м. (Гэрлсдорфскі верх), перавышаючы ўсе іншыя часткі Карпацкага ўкладу.

Вярхі Татры ляжаць вышэй сьнегавой мяжы, але зрывістыя схілы іх перашкаджаюць утварэньню на іх вечных сьнягоў і зерналёдных палёў. Голыя скалы дадаюць гэтым вярхом асаблівы змрочны выгляд. Лугоу на Татры мала, лясоў хапае (лясамі пакрыты горныя схілы ад падгор'яу да вышыні 1500 м.). Ува ўсе бакі з Татры сьцякаюць бурныя рэчкі, у далінах якіх трапляюцца цікавыя горныя вазёры, гэтак званыя "морскія вочы".

Трэці прадоужны ланцуг Заходніх Карпат, як і другі, складаецца з крышталічных скал, але не дасягае ўжо такой высачыні, як Высокая Татра.

Чацьверты, самы паўднёвы ланцуг (так званыя Вугорскія Рудныя горы), складаецца пераважна з ацьвярдзелых ляў, багатых серабром, золатам, медзьдзю, жалезам, нікелем, кобальтам і дарагімі каменямі (опал). У пластох, якія чаргуюцца з вульканічнымі скаламі, знаходзяць багатыя запасы бурага вугалю.

Зразумела, што вялізныя падземныя багацьці зрабілі краіну Заходніх Карпат перш за ўсё краем нетракапальнай прамысловасьці. Аднак і тут па ураджайных далінах вялікую вагу мае сельская гаспадарка і ральніцтва, гадоўля жывёлы, садоўніцтва, вінаградніцтва. (На паўднёвым усходзе краіны вырабляюцца асабліва слынныя так званыя токайскія віны). Даступнасьць Заходніх Карпат, дастатнасьць выгодных праходаў, багатыя паклады мінералаў дапамагалі пашырэньню ў гэтай краіне гандлю, а бойкія зносіны з суседзямі дапамагалі разьвіцьцю культуры. Насельнікі краіны — славакі — адзначаюцца найвышэйшым ува Усходняй Эўропе становішчам асьнеты, і з гэтага боку маюць шмат супольнага з сваімі родзічамі і суседзямі — чэхамі. На поўначы і ў Татры жывуць палякі.

Да часу вялікай вайны 1914-18 г. Славаччына належала да Вугорскай паловы Аўстра-Вугорскай дзяржавы. Вугорцы забаранялі славакам вучыцца ў роднай мове, прымушалі карыстацца вугорскай мовай у грамадзянскіх і адміністрацыйных установах. Шукаючы волі, тысячы славакаў выяжджалі ў Амэрыку, кідаючы свае землі і скарбы вугорцам, якія пачалі выціскаць славакау з іх бацькаўшчыны.

Пасьля вайны Славаччына злучылася з Чэхіяй у адзіную дзяржаву. Славакі займаюцца як нетракапальнай прамысловасьцю, гэтак і сельскімі заняткамі, жывуць пераважна па хутарох, вёсках і маленькіх мястэчках. Буйных гарадоў тут мала.