Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мінэралаў, здабываньне іх займае другараднае месца, а апрацоўка зусім не пашырылася; паўсюды сельская гаспадарка рашуча пераважвае над фабрычнай прамысловасьцю. Зямлю апрацоўваюць кепска, палепшаныя спосабы ральніцтва і сучасныя сельска-гаспадарчыя прылады не пашыры ліся. Аднак надзвычайна ўраджайная чорназемная глеба дазваляе нават пры благой апрацоўцы зямлі зьбіраць вялікія ўраджаі ўсялякага збожжа. Асабліва вялікую вагу тут маюць кіяхі, якія засяваюцца галоўным чынам для мясцовага ўжытку. На другім, а часамі і на першым месцы сярод гатункаў збожжа стаіць пшаніца, якая дае галоўны продукт вывазу. Паўсюды значныя прасторы засяваюцца цукровымі буракамі і табакай. Па нізінах усюды разводзяць вінаграднік, каля вёсак саджаюць пладовыя дрэвы, асабліва сьлівы. У горах яшчэ многа лесу, які адсюль вывозіцца ў бязьлесныя Дунайскія нізіны, а па горных лугох вялікую вагу мае гадоўля жывёлы.

З даўных часоў Карпацкія горы станавілі важную політычную мяжу, якая засланяла Вугорскую нізіну ад варожых наступаў з усходу. Да вайны 1914-18 гадоу Карпацкі хрыбет быў усходняй мяжой Вугорскай дзяржавы. У сучасны момант заходняя і сярэдняя часткі Карпацкага ланцуга належаць да Чэха-Славацкай рэспублікі, а паўднёвая частка да Румынскай дзяржавы. Да сучаснай Вугоршчыны належыць толькі Сярэдня-Дунайская нізіна. За кошт яе моцна павялічылася Румынія. Да яе раней належалі толькі Валаская нізіна, Малдаўшчына на ўсход да Пруту і масыў Дабруджа (глядзі агляд Балгарыі). Пасьля вайны ў склад Румыніі ўвайшла Бесарабія (між Прутам і Днястром), Буканіна ў вышнім цячэньні Пруту і Трансільванія — горная краіна ў паўднёва-ўсходнім кутку Карпат.

Паводле асаблівасьцяй прыроды і люднасьці, Прыкарпацкія землі можна падзяліць на 6 краін. У межах Карпацкага ланцуга знаходзяцца: 1) Славаччына або Заходнія Карпаты, 2) Вугорская Русь або Сярэднія Карпаты і 3) Сямёхгорадзьдзе або Трансільванія. Нізінная частка Прыкарпацкіх зямель раскладаецца на 4) Малдаўшчыну або паўднёва-ўсходнія прыгор'і Карпат, 5) Валахію і 6) Вугоршчыну.

Заходнія Карпаты пачынаюцца каля самага Дунаю (каля места Браціслава) і зьяўляюцца працягам лежачых на левым беразе гэтай ракі Лейцкіх гор, якія лічацца ўсходнім адгор'ем крышталічных Альп (глядзі агляд Усходніх Альп). Спачатку Заходнія Карпаты цягнуцца на паўночны ўсход, потым зварочваюць на ўсход. На ўсім сваім працягу яны складаюцца з трох, а месцамі з чатырох роўналежных ланцугоў, але усе гэтыя ланцугі перарэзаны папярочнымі далінамі рэк і раскладаюцца на некалькі асобных масываў кожны. Між гэтых ланцугоў пралягаюць прадоўжныя даліны, якія даюць сток або на поўнач да Віслы, або на поўдзень у Дунай.

Паўночны ланцуг (так званыя Заходнія Бяскіды) складаюцца з пескавікоў, маюць акругленыя, ня вельмі высокія вярхі (да 1725 М.) і прарэзаны важным праходам (Яблунка на вышыні 551 м.), па якім ідзе чыгун-