Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вярхі гор ляжаць тутака значна ніжэй (ня вышэй 2-х з паловай вёрст). лясы не падымаюцца гэтак высока па схілах гор, як там. (Дрэвы зьнікаюць на вышыні 1500-1800 м., і хваёвыя хмызьнячкі не сустракаюцца вышэй за 1800-2200 м.). Затое тут пазьней асталяваліся людзі і не пасьпелі так зьнішчыць лясы, як у Альпах.

Угнуты унутраны край Карпат складаецца пераважна з крышталічных скал: часткай з гранітаў, гнэйсаў, часткай з выбуховых нова-вульканічных скал астыглай лявы (грахітаў і да т. п.). Знадворны, выгнуты край складаецца пераважна з пластоў пескавіку. Лявы унутранога краю адзначаюцца багацьцем на розныя руды і дарагія мэталы, а па прыгор'ях знадворнага краю сустракаецца каменная соль і нафта.

На захад ад Карпацкага ланцуга распасьціраецца Сярэдня-Дунайская або Вугорская нізіна, якая цягнецца аж да ўсходніх альпійскіх адгор яу а на поўдні між Карпацкімі гарамі і Дунаем ляжыць Ніжня-Дунайская або Валаская нізіна, цесна злучаная з паўднёва-ўсходнімі прыгор'ямі Карпат, так званай Малдаўшчынай. Гэтыя нізіны зьяўляюцца дном дауных мораў, занесеных адкладамі рэк, што сьцякалі з Карпацкага ланцуга.

Паводле свайго клімату Дунайскія нізіны могуць лічыцца часткай паўднёвага пасу Усходняй Эўропы. Ападкаў тут выпадае мала, лета гарачае, зіма параўнаўча халодная. Падобнасьць да Паўднёва-Усходняй Эўроны выяўляецца і ў грунтох, Дунайскія нізіны і прыгор'і Карпат пакрыты лёзсам (што гэта за парода?), вышні пласт якога ператварыўся ў ураДжайную чорназемную глебу. Аднастайны кавыльны стэп пакрывае Прыкарпацкія нізіны і толькі па ўзгорках і прыгор'ях пераходзіць у лесастэл або ліставы лес.

Большая частка Прыкарпацкіх зямель абвадняецца ракой Дунаем і яго прытокамі: Ваагам, Цісай, Алютай, Сэрэтам, Прутам. Рэкі гэтыя жывяцца горнымі дажджамі і заўсёды маюць шмат вады. У тых месцах, дзе яны прарываюцца праз горы, яны маюць шпаркае цячэньне, зрывістыя берагі, вузкія даліны. У нізінных частках свайго бегу яны цякуць павольна ў шырокіх, часта балотных берагох. Часта гэтыя ракі шырока разьліваюцца, заліваюць свае даліны і руйнуюць паузьбярэжныя вёскі і гарады.

Лежачы на межах Заходняй, Усходняй і Паўднёвай Эўропы, Карпацкі край адзначаецца вельмі рознастайнай люднасьцю. На захадзе, у СярэдНя-Дунайскай нізіне, пануе вугорская мова, якая стаіць блізка да моў прыуральскіх фінскіх народаў; на паўднёвым усходзе жывуць румыны, якія гавораць на адной з романскіх моў; на пауночным захадзе пераважваюць кроуныя чэхам славакі, а на паўночным усходзе — украінцы. Па абліччы вугорцы і румыны маюць шмат падобнасьці да суседніх славянскіх народаў. У працягу вякоў яны мяшаліся з славянамі і ўвабралі ў сябе шмат славянскай крыві.

Як ува Ўсходня-Эўропэйскай раўніне, гэтак і у Карпацкім краі кульТура і асьвета стаяць нізка. Ня гледзячы на значныя запасы карысных