Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і Марыюпаль (35000 Насельн.). Азоўскае мора даступна толькі для дробных караблёў, бо для вялікіх замелкае, але і на гэтых дробных паўзьбярэжных караблёх з Бярдзянску і Марыюпалю вывозяць шмат збожжа, а з апошняга апрача таго яшчэ й вугалю ды жалеса з Данеччыны.

У баку ад мора найвялікшым горадам Пауднёвай Украіны зьяўляецца Кацярынаслаў (127 тыс. нас.), які ляжыць на Дняпры трохі вышэй парагоў. Такім чынам тут канчаецца параходны рух па сярэдняй частцы Дняпра, ды й плыты, што сплаўляюцца з Беларусі па Дняпры і яго прытоках, даплываюць звычайна толькі да Кацярынаславу. Лежачы пасярэдзіне між Данеччынай і Крывароскай жале аздабывальнай акрутай, Кацярынаслаў зрабіўся найважнейшым фабрычным горадам Украіны. Як у самым горадзе, гэтак і у яго ваколіцах знаходзіцца шмат вялізных фабрык, на якіх апрацоўваюць жалеза, манган і г. д. У Кацярынаславе ёсьць і вышэйшая школа нетракапальных промыслаў.

Ніжэй парагоу на Дняпры ляжыць горад Запарожжа (Аляксандраўск, 44 тыс. насельн.), ад якога пачынаецца параходны рух па Дняпроўскай нізавіне. У Запарожжы проэктуецца залажэньне найвялікшай электрычнай станцыі СССР, якая мусіць карыстацца знаргіяй Дняпра ў парагох і будзе перадаваць электрычную энэргію усюды на фабрыкі Кацярынаславу, Крывароскай жалезаздабывальнай акругі і далей аж да Херсону.

Каля пачаткаў р. Інгул ляжыць яшчэ адзін багаты гандлёвы горад Елізаветград (50000 нас.), асяродак гандлю збожжам і вырабу сельска гаспадарчых машын.

Карпаты.

(Азнач географічнае палажэньне. Паводле карты пералічы старонкі, якія мяжуюцца з Карпацкім краем на захадзе, на поўдні і на поўначы).

Уклад Карпацкіх зморшчавых гор належыць да тых ускрайных горных ланцугоў, якія атачаюць Усходня-Эўропейскую рауніну. Паводле сваёй будовы і пахаджэньня, Карпаты зьяўляюцца нібы працягам Паўночна-ўсходніх Альп, ад якіх яны аддзелень: толькі Венскай нізінай. Пачынаючыся каля Дунаю, Карпацкі ланцуг апісвае дугу, выгнутую на ўсход, і зноў даходзіць да Дунаю, да так званай Жалегнай Брамы, за якой пачынаюцца ужо Балканы. Такім чынам Карлапкія горы нібы злучаюць уклады Альпійскіх і Балканскіх гор.

Параунауча з Анынам: Карпаты мала расчленены, адзначаюцца ад іх ня толькі адсутнасьцо печнага сьнегу і горных педавікоў, але таксама малой кошкасьцю морзнавых адкладау, якія засталіся ад ленавіковай эпохі, адкладаў, якія пакрываюць Альпійскі ўклад да самых падгор'яў.

Краявід тутака болея аднастайны. Няма тут прыгожых, вялікіх, блакітных вазёр, мала нізкіх выгодных праходау, няма бліскучых зерналёдных палёу, меней сочных горных лугоу. Клімат тут сушэйшы, ападкаў меней.