Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па моры з-за меж прывозяць баваўну, гарбату, табаку, вугаль, плады. (Перад вайной гандлёвы абарот адэскай прыстані дасягаў 137 мільёнаў руб. золатам).

Адэса — бойкі, багаты і прыгожы, зусім заходня-эўропэйскі горад. Вялікія сучасныя будынкі, раскошныя магазыны, простыя шырокія вуліцы, харошыя бульвары і сады, мяшанае насяленьне, гандлёвае і рухавае, — усë гэта мала нагадвае гарады усходняй Эўропы. Як культурны асяродак краіны, Адэса мае шмат усякіх школ і ў тым ліку унівэрсытэт. У час рэволюцыі тут згуртавалася значнае кола беларускай інтэлігэнцыі, калі розныя окупацыі перашкаджалі беларускаму руху на Беларусі. У Адэскай прыстані заўсёды працавала шмат беларусоў.

На Бозе, каля яго злучэньня з Інгулам, знаходзіцца другая важная прыстань краіны, даступная для другарадных морскіх караблёў — Мікалаеў (81000 нас. Гандлёвы абарот Мікалаеву да вайны дасягаў 108 міл. р. золатам). Перш за ўсё гэта вайсковы і караблябудаўнічы порт з вялізнымі майстэрнямі караблёў, фабрыкамі зброі, гармат, бліндажоў і г. д.

На Дняпры, крышку вышэй яго вусьця, на правым беразе ляжыць Херсон (41000 нас.), таксама важная прыстань для паузьбярэжных морскіх караблёў. Адгэтуль вывозяць украінскае збожжа, скуры і беларускі лес. (Гандлёвы абарот да вайны дасягаў 44 міл. р. золатам).

На беразе Азоўскага мора ў межах Паўднёвай Украіны ляжаць яшчэ дзьве прыстані, якія маюць гандлёвае значэньне: Бярдзянск (22 тыс. нас.)