Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пшаніца зьяўляецца галоўным багацьцем краіны. Яе галоўным чынам і вывозяць адгэтуль у Заходнюю Эўропу. У меншай колькасьці сеюць ячмень, авёс, кіяхі, табаку, для алею — рапс і сонечнік. Вялікія прасторы зямлі засяваюцца кавунамі і дынямі, гуркамі, гарбузамі, перцам, баклажанамі і іншай гароднінай. Дзякуючы цёпламу лету, пры штучным абвадненьні або у далінах рэк, могуць вельмі добра пасьпяваць далікатныя гатункі садовіны: чарэшні, абрыкосы, лепшыя гатункі сьліў, вішань, яблыкаў, ігруш. Аднак вінаграднік расьце кепска, бо ня можа вытрымаць зімовых маразоў.

Гадоўля жывёлы да апошніх часоў заставалася галоўнай галінай сельскай гаспадаркі толькі па буйных маёнтках, дзе паны за недахватам працоўных рук не маглі перайсьці да болей выгоднага земляробства.

Апрача сельскай гаспадаркі, вялікую вагу мае ў краіне нетракапальны промысел. Каля сярэдняга цячэньня ракі Інгулец (прыток Дняпра) каля места Крывы Рог трапляюцца багатыя паклады найлепшай жалезнай руды, так што у здабываньні жалеза краіна мае большую вагу, як Урал. Каля Дняпра, ніжэй парагоў, знаходзяць манганавую руду; у паўзморскіх назёрах здабываюць соль.

Што-год багацьці Паўднёвай Украіны прынаджваюць новых перасяленцаў з поўначы, і колькасьць насельнікаў краіны хутка павялічваецца. За апошнія сто гадоў лік насельнікаў павялічыўся тут у 10 разоў.

Недахват вады для піцьця у голым стэпе прымушае сялян сяліцца на далінах рэк і ў ярох, у якіх украінцы навучыліся затрымоўваць ваду дажджоў. Часамі даліна якой-небудзь ракі выглядае скрозь запоўненай будынкамі. Вёска за вёскай цягнецца без перарыву па даліне, нібы адна многавёрстная вуліца пад рознымі назовамі. Затое на вадаладзелах, у баку ад далін,-толькі нівы або паша, ніводнай хаткі, ніводнага дрэва. Вялікія вёскі, якія ляжаць каля станцый, чыгунак, каля капалень, каля мора, лёгка робяцца гарадамі. Гарады краіны — пераважна маладыя з простымі шырокімі вуліцамі, новымі будынкамі, правільна пасаджанымі радочкамі дрэў удоўж вуліц. Люднасьць гэтых гарадоў складаецца з жыдоў. украінцаў, маскоўцаў, грэкаў, армянаў, румынаў і чужаземцаў. Бойкі гандаль, эўропейскі выгляд, хуткае узрастаньне адразьняюць тутэйшыя гарады ад ціхіх, прыгожых старасьвецкіх гарадоў Паўночнай Украіны.

Самым важным горадам Паўднёвай Украіны зьяўляецца Адэса (317000 насельн.), што ляжыць на аднаназоўнай затоцы Чорнага мора, на захад ад горла Дняпра-Богскага ліману. Як Марсэль лічыцца прыстаньно Ронскага вадазбору, гэтак Адэса можа лічыцца прыстаньню Дняпра. Ня толькі украінскія, але й беларускія тавары вывозяцца ў Чорнае ды Міжземнае мора па Дняпры і далей праз Адэсу. Для Украіны Адэса становіць тое-ж, што для Маскоўшчыны Ленінград, а для Нямеччыны — Гамбург. Па Днястры, па Бозе, па Дняпры і па чыгунках сюды вязуць укра. інскае збожжа, цукер, мяса і скуры, беларускі лес, сернічкі, сьпірытус, а