Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Лепей стаіць гародніцтва. На поўначы краіны каля возера Неро (Растоускага) нават цэлыя вёскі залюднены выключна гароднічымі. Гарох, цыбуля, часнок, цыкорыя вырабляюцца там на вываз, а тамтэйшыя сяляне адыходзяць на заработкі ў гарады і ў суседнія краіны, дзе іх з ахвотай наймаюць, як найлепшых гароднічых-спэцыялістых. З кожным годам пашыраецца ў краіне і садоўніцтва, саджаньне яблынь і игруш, але далёка ня мае тэй вагі, як у нас на Беларусі. Сьліва тут зусім не расьце, вішня расьце вельмі дрэнна.

Затое нідзе не пашырана гэтак, як тут, саматужная прамысловасьць. Некалькі мільёнаў сялян зусім кінулі земляробства і займаюцца тут выключна саматужным вырабам на продаж розных драўляных, скураных, мэталічных, баваўняных, ільняных і іншых рэчаў хатняга ўжытку.

У гэтай працы прымаюць удзел і жанчыны і дзеці поплеч з мужчынамі, занятымі толькі самай цяжкай часткай гэтай работы. З дрэва вырабляюць мэблю, калёсы, колы, сані, цацкі, лыжкі і г. д. З гліны гатуюць добрую пасудзіну, парцалянавую і паўпарцалянавую (асабліва каля мястэчка Гжэль Маскоўскай губ., дзе знаходзяць паклады найлепшага белагліньня); з жалеза вырабляюць замочкі, нажы, відэльці, нажнічкі і г. д. (асабліва каля сутокі Акі з Клязьмай). Месцам саматужнікі шыюць на продаж боты (па Вышняй Волзе, асабліва каля места Кімры), месцам малююць абразы для цэркваў і веруючых (па нізавіне Клязьмы). Саматужныя вырабы прадаюцца звычайна дробным вандроуным гандляром, якія або самі разносяць і развозяць гэтыя тавары, або перапрадаюць іх буйным гарадзкім гандляром. Даўней сярод саматужных промыслаў пачэснае месца займала ткацтва, але ў апошнія гады саматужнае ткацтва выціснулася мануфактурнымі і фабрычнымі вырабамі.

Кіруючы гандлем Усходняй Эўропы, Маскоўская прамысловая краіна Высока паставіла ў сябе і фабрычную прамысловасьць. З усіх кутоў Расійскай дзяржавы сюды прывозяць розную сырыну і усè патрэбнае для яе апрацоўкі, перарабляюць на тутэйшых фабрыках і зноў развозяць. фабрычныя вырабы па ўскрайках дзяржавы. Асабліва многа тут ткацкіх фабрык. 3 Туркестану, з Закаўказьзя, з Кітаю, нават з Амэрыкі прывозілі сюды баваўняную сырыну і выраблялі тут з яе баваўнянку розных гатункаў. Шмат якія фабрыкі апрацоўваюць тут ільняніну, всўну і шоўк. Вялікую вагу мае і апрацоўка мэталаў, асабліва ў тых мясцовасьцях, дзетрапляюцца значныя паклады жалезнай руды, як па рэчцы Жыздры (Прасачы па карце, куды яна ўліваецца) і па Ніжняй Ацэ. Шкляныя гуты, цагельні, бравары і паравыя млыны таксама даюць заработкі тысячам насельнікаў краіны. Зразумела, што прамысловасьць краіны ня можа йсьuі ў параўнаньне з прамысловасьцю каменна-вугальных акруг, бо тут не хапае свайго мясцовага апалу і яго трэба прывозіць з далёкай Данеччыны, але ўва Усходняй Эўропе гэта-адна з найболей прамысловых краін.

Дзякуючы высокаму становішчу гандлю і прамысловасьці, Окска-Волскае міжарэчча адзначаецца, параўнаўча з суседнімі краінамі, досыць высо-