Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цяй лёэсу, які дадае краіне выгляд роўнага, гладкага плоскаўзвышша, зрэзанага раўчакамі, ярамі і рэчнымі далінамі. Толькі у гэтых глыбока урэзаных у грунт ярох і далінах на дне часамі выглядаюць на паверхню гранітныя і гнэйсавыя скалы украінскага груду. У залежнасьці ад уласьцівасьцяй лёэсу рэчныя даліны маюць зрывістыя сьценкі, якія лёгка размываюцца, адзначаюцца частымі абурэньнямі, абваламі і спаўзаньнем грунту на ніз. Зрывістым, высокім, бязмаль-што горным выглядае і правы бераг Дняпра, які можа лічыцца ўсходняй мяжой краіны і ўсходнім схілам усяго Прыкарпацкага ўзвышша, якое абымае Заходнюю і Правабочную Ўкраіну.

Клімат у Правабочнай Украіне сушэйшы, як у Заходняй. Ападкаў тут выпадае меней (500-600 мілімэтраў), зіма значна халаднейшая, лета крышку цяплейшае.

Сярэдняя тэмпэратура году ў Кіеве + 6,8°, сярэдняя студзеня -6,2°, ліпеня +19,2°.

Тут ужо няма букавых лясоў, не сустракаецца і цісу, але й тут стап чаргуецца з дубовымі ды грабавымі гаямі. На Валыні лясоў захавалася яшчэ многа. Ня гледзячы на тое, што вялікую частку іх павысякалі, выкарчавалі і ўзаралі, нават цяпер пад лясамі там засталося каля трэцяй часткі ўсёй паверхні. На поўдні лясоу меней і там яны туляцца каля рэк і яроў, а на вадападзелах там пануе бяздрэўны кавыльны стэп.